 |
_______ |
 |
 |



|  |
|
 |
Спасибо дары приносящим |
25 апреля 2026 |
 |
 |
 Во дворце Румянцевых и Паскевичей открылась ежегодная, ставшая уже традиционной выставка новых поступлений в музейное собрание «Музейный предмет-2025». Такой своего рода выставочный «отчет» - это прекрасная возможность познакомиться с новинками и разнообразием поступающих в собрание музея предметов. Только здесь можно увидеть соседствующие между собой случайно найденные в намывном песке кости мамонта эпохи плейстоцена, якорь начала ХХ века, фарфоровые статуэтки советского производства и современные произведения искусства. Своими подарками музей ежегодно радуют жители нашего города. Так, В 2025 г. в музейный фонд поступил «Ирмологий» - книга для богослужений с текстами церковных песнопений. Согласно выходным данным, она была отпечатана в Московской типографии в августе 1763 г. Передала в дар музею эту старинную книгу А.В. Поварич - сотрудница нашего музея. Последней известной владелицей издания, по словам дарительницы, была ее двоюродная прабабушка - Галина Петровна Дайнеко. Бытовал «Ирмологий» в селе Рогов Злынковского р-на - одном из древнейших сел Брянской области. Коллекция декоративно-прикладного искусства пополнилась выносным крестом-распятием середины XIX - начала ХХ вв., который был передан в дар А.А. Стегачевым. Переданный предмет пока является единственным подобным артефактом в музейном собрании Гомельского дворцово-паркового ансамбля.
|
 |
 |
Вучым родную мову разам з музеем! |
27 февраля 2026 |
 |
 |
 Падумаць толькі - усяго адзін адрэз тканіны з апрацаванымі канцамі, а колькі важных функцый выконваў! У традыцыйнай беларускай культуры абрус, які называўся таксама настольнікам і быў прызначаны для засцілання стала, актыўна выкарыстоўваўся ў абрадавай дзейнасці. На Каляды пад яго клалі сена, з якога пасля вячэры выцягвалі па травінцы ўсе члены сям'і і варажылі, якім будзе надыходзячы год. Астатняе сена аддавалі скаціне, каб яна была здаровая і тлустая. У апошні дзень Масленіцы абрусам накрывалі рэшткі вячэры на стале, каб у хаце год не было сварак. На Радаўніцу абрус слалі перад магіламі для правядзення памінальнай трапезы. «Адагнаць» навальнічную хмару і прадухіліць град, паводле павер'яў, можна было ўзмахамі абруса, якім накрывалі стол на Вялiкдзень. |
 |
 |
Вучым родную мову разам з музеем! |
20 февраля 2026 |
 |
 |
 Мяккасць, утульнасць і нейкая асаблівая цеплыня ўтойваюцца ў слове «аксаміт» - як быццам шаўковая тканіна з густым пухнатым ворсам няўзнак дакранаецца да вашай рукі. Упершыню аксаміт пачалі вырабляць на Далёкім Усходзе - па меркаваннях даследчыкаў, у Кітаі ці ў Індыі, а вось назва «аксаміт» прыйшла ў нашу родную мову з грэчаскай, дзе «hexamiton» (дасл. «з шасці нітак») - найменне раскошнай тоўстай тканіны з узорам з кручаных залатых або срэбных нітак. У старабеларускіх пісьмовых крыніцах аксаміт згадваецца з XV ст., у прыватнасці, у кантэксце апісання адзення («шуба соболья, волочоная аксамитомъ») і культавых прадметаў («Еванъгелие, синимъ оксамитомъ крыто»). «Сапраўдны», шаўковы аксамiт з'яўляўся прывазным прадуктам і каштаваў вельмі дорага; мясцовая вытворчасць на аснове ільну і воўны была арганізавана, па некаторых звестках, толькі ў XVII ст., але нават пасля гэтага матэрыял доўгі час заставаўся прадметам раскошы, даступным вельмі нямногім. У беларускай мове існуе таксама гістарызм «аксамітка», які захаваўся на старонках «Віцебскага краёвага слоўніка» М. Каспяровіча (1927 г.) і азначае галаўны ўбор нявесты на Віцебшчыне. |
 |
 |
Вучым родную мову разам з музеем! |
13 февраля 2026 |
 |
 |
 Аловак добра вядомы ўсім, бо грыфель, схаваны ў драўляны корпус, - гэта ці ледзь не самы першы інструмент для творчасці, які трапляе ў нашы рукі ў дзяцінстве. Але чаму ён называецца менавіта так? Беларускае "аловак" паходзіць ад польскага "olowek"; гэтыя словы ўзыходзяць да агульнаславянскага «olowo», якое ў старажытнарускай мове з XI і аж да XVI ст. азначала як волава, так і свінец, а ў землях заходніх славян - толькі свінец. Тым часам, у XIII-XVII стст. для пісьма актыўна выкарыстоўваліся як раз свінцовыя стрыжні, якія пакідалі няяркі, але адрозны след; пазней у свінец сталі дадаваць да траціны волава - з мэтай надання насычанасці рысцы. Сувязь «алоўка» і «волава» прасочваецца і ў такіх архаізмах, як «оловко» (састарэлае абазначэнне графіту) і «оловеник» (як мяркуецца, адмысловая папера для пісьма алоўкам). |
 |
|
|
|