_______

Разделы


Календарь

«    Май 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив

Май 2024 (1)
Апрель 2024 (23)
Март 2024 (7)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)

Партнёры

 
Главная страница » Публикации » Квітнеючы палац
Квітнеючы палац 8 ноября 2023
Калі шэрай восенню вы жадаеце акунуцца ў атмасферу лета, падзівіцца на буйства колераў, апынуцца сярод кветак і адчуць утульнасць роднай вясковай хаты, тады вам адназначна трэба наведаць выставу «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» у палацы Румянцавых і Паскевічаў.

Пра выставу

Выстава працуе ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з ліпеня 2023 года. Праект упершыню знаёміць наведвальнікаў з часткай калекцыі саматканых посцілак і дываноў з музейнага фонду ўстановы, якая налічвае каля 100 адзінак амаль з усіх раёнаў Гомельшчыны, а таксама Краснаполля (Магілёўская вобласць). Прадстаўленыя на выставе творы ткацтва - здабыткі этнаграфічных экспедыцый супрацоўнікаў Гомельскага абласнога краязнаўчага музея, якія ладзіліся па раёнах Гомельскай вобласці ў 1970-1980-я гг. Усяго на выставе можна пабачыць каля 50 посцілак і дываноў, створаных у розных ткацкіх тэхніках, адметных сваёй вобразнай геаметрыяй, яркімі колеравымі спалучэннямі, аўтарскімі вырашэннямі.
Саматканыя посцілкі і дываны - жывы і яркі сусвет, у якім гарманічна спалучаюцца традыцыя і майстэрства, колеры і вобразы, утылітарнасць і невычэрпная дэкаратыўнасць. Мы паспрабавалі разглядзець гэты шматгранны элемент беларускай культуры з розных бакоў, як своеасаблівае вымярэнне, у якім ёсць месца і практычнасці посцілак, і іх мастацкім якасцям.
«Гэта цуд неверагодны! Культурны код, апрацаваны з такой прыгажосцю ды густам!... Кранула ў самае сэрцайка!», «Дзякуй вялікі за магчымасць атрымаць асалоду ад гэтага магічнага і яскравага мастацтва. Дужа спадабаўся баланс выставы: посцілкі, фота, прадметы быту - усё сплялося ў адзін аповед, які робіць нас больш блізкімі да нашых каранёў», «У посцілках - душа беларускага народа!», - вось толькі некаторыя цёплыя словы з водгукаў, якія пакідаюць наведвальнікі выставы.

Пра натхненне

Адной з крыніц натхнення для стварэння новага выставачнага праекта стала так званая «этнасушка», якую ладзілі супрацоўнікі навукова-фондавага аддзела музея летам 2022 года - выносілі з фондасховішча на прасушку прадметы з калекцыі ткацтва. Тады тэрасу і газоны вакол класічнага палаца расквецілі рознакаляровыя саматканыя посцілкі, створаныя калісьці простымі вясковымі жанчынамі. Не толькі самі супрацоўнікі ацанілі гэтае буйства колераў і вобразаў. Людзі, якія проста гулялі ў парку, падыходзілі, разглядалі посцілкі, як на сапраўднай выставе, здзіўляліся, успаміналі сваё дзяцінства, гады, праведзеныя ў вёсцы. Канешне, многім былі знаёмыя і самі посцілкі, якія захоўваюцца ў некаторых сем'ях і сёння. І тады рашэнне прыйшло само сабой: «Трэба рабіць выставу!». І вось роўна праз год мары здзейсніліся!

Пра творчасць

Галоўнай мэтай выставы было прадставіць посцілку не толькі як элемент традыцыйнай культуры, але і як твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэтага ўдалося дасягнуць з дапамогай розных мастацкіх вырашэнняў, якія зрабілі посцілку сапраўдным арт-аб'ектам. Дапоўнілі выставу і творы сучасных гомельскіх мастакоў, на якіх можна ўбачыць элементы беларускіх посцілак.
Адмыслова для выставы супрацоўнікамі музея былі распрацованы закладкі для кніг, размалёўкі, серыя арыгінальных адбіткаў ў тэхніцы лінагравюры з выявамі дэкаратыўных элементаў з музейных посцілак. Паўдзельнічаць у майстар-класы па лінагравюры, паслухаць куратарскую экскурсію можна ў межах выставы кожную сераду.

Пра посцілкі і сямейную гісторыю

Прыемна, што музейная «этнасушка» мінулым летам натхніла не толькі супрацоўнікаў, але і гамяльчанку Валянціну Мікалаеўну Кірыкаву, якая вырашыла падарыць музею Гомельскага палацава-паркавага ансамбля свае сямейныя рэліквіі - дзве посцілкі і два ручніка. І, напэўна, яна нават не ведала, што і яе добры ўчынак стане для нас адной з крыніц натхнення для стварэння нашай выставы. Сёння посцілкі яе любімай бабулі Еўфрасінні Міхайлаўны Карлоўскай прадстаўлены ў нашай выставачнай прасторы.
Еўфрасіння Міхайлаўна Карлоўская (1903-1980) правяла жыццё на Буда-Кашалёўшчыне: нарадзілася ў вёсцы Рудня-Альхоўка, жыла пасля вяселля ў вёсцы Хоўхла, а потым дапамагала расціць унучак у Сінічына. І, канешне, ткала - у асноўным, ручнікі і посцілкі. Пакінула ў спадчыну ўнучкам па дзве посцілкі, якія тыя даставалі, каб упрыхожыць хату, толькі на святы.
Нам прыемна, што нашчадкі ткачыхі Е. М. Карлоўскай ужо некалькі разоў наведалі нашу выставу. Першы раз да нас завіталі адразу тры пакаленні жанчын з яе сям'і - унучка Валянціна Кірыкава з дачкой Аленай і ўнучкай Аляксандрай. Крыху пазней Валянціна Мікалаеўна прывяла да нас і сваю сястру Людмілу Стахавец.
Вельмі чула ўспрынялі нашыя госці, што бабуліны посцілкі прадстаўлены на выставе. Акрамя таго, сямейны фотаздымак з Еўфрасінняй Міхайлаўнай лёг у аснову аднаго з самых кранальных вобразаў нашага праекта - старога акна з ліштвамі, з якога праз гады глядзіць на нас звычайная вясковая сям'я, дзе ў цэнтры сядзіць самая старэйшая жанчына, дзякуючы мудрасці і майстэрству якой дагэтуль не губляецца сувязь паміж пакаленнямі гэтай сям'і.
Сустрэчы супрацоўнікаў музея з гэтай дружнай сям'ей былі напоўненыя цёплымі ўспамінамі, станоўчымі эмоцыямі, слязамі радасці... Спадзяемся, што нам удалося закрануць патаемныя струны душы, з'яднаць пакаленні, захаваць каштоўнасныя арыенціры...
Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» працуе ў палацы Румянцавых і Паскевічаў да 10 снежня 2023 г.

Таццяна Зыгмантовіч,
загадчык навукова-фондавага аддзела
Гомельскага палацава-паркавага ансмбля
Квітнеючы палац Квітнеючы палац

Квітнеючы палац Квітнеючы палац

Квітнеючы палац Квітнеючы палац

Квітнеючы палац


 

 

Просмотров: 151
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне»
  • Посцілка: прастора натхнення


  • Раздел » Публикации
     

    Мы в сети

    Популярное

    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...
    Выставка «Древо жизни»
    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Экспозиция «Беларусь XXI века»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль