_______

Разделы


Календарь

«    Август 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив

Август 2025 (14)
Июль 2025 (15)
Июнь 2025 (15)
Май 2025 (9)
Апрель 2025 (20)
Март 2025 (1)

Партнёры

 
Главная страница » Анонсы » МОВА ФОРМЫ ГУЧЫЦЬ У ЗАЛАХ ПАЛАЦА
МОВА ФОРМЫ ГУЧЫЦЬ У ЗАЛАХ ПАЛАЦА Сегодня, 09:22
МОВА ФОРМЫ ГУЧЫЦЬ У ЗАЛАХ ПАЛАЦАДа ўвагі ўсіх аматараў сучаснага мастацтва! З пачаткам новага навучальнага года ў палацы Румянцавых і Паскевічаў пачнуць свой адлік і новыя выставачныя праекты музея. Так, 4 верасня 2025 г. у 16.00 у цэнтральнай частцы палаца адбудзецца адкрыццё выставы сучаснай беларускай скульптуры «Мова формы». Яна падрыхтавана секцыяй скульптуры грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў».
Выстава скульптуры з'яўляецца чарговым сумесным праектам музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з Беларускім саюзам мастакоў. За апошнія гады ў залах палаца Румянцавых і Паскевічаў было арганізавана мноства комплексных і персанальных выстаў, якія прадстаўляюць творчасць членаў БСМ. Яскравай праявай супрацоўніцтва музейнай установы і грамадскага аб'яднання стала правядзенне ў 2019 годзе Рэспубліканскага пленэра выяўленчага мастацтва і вялікай комплекснай выставы «Сто гадоў, сто імёнаў», прымеркаваных да 100-гадовага юбілею музея.
Скульптура - адзін з найважнейшых відаў выяўленчага мастацтва, які ўмее хутка рэагаваць на любыя змены часу. У параўнанні са скульптурай манументальнай, якая размяшчаецца ў архітэктурнай прасторы, станковая носіць камерны характар, а таму заўсёды на некалькі крокаў наперадзе. Яна эксперыментальная, размаўляе сам-насам з гледачом на своеасаблівай мове формы і наглядна ўяўляе сучасную культуру грамадства.
У разгорнутай у сценах палаца выставе БСМ прымуць удзел мастакі з розных абласцей Беларусі, што дазволіць жыхарам і гасцям Гомеля ўбачыць глыбінныя скульптурныя працэсы ў маштабе краіны. У экспазіцыі прадстаўлены творы найстарэйшых майстроў у галіне скульптуры. Сярод іх народны мастак Беларусі Л. М. Гумілеўскі, вядомы гамельчанам як стваральнік (разам з сынам Сяргеем) помніка Кірылу Тураўскаму ў скверы каля драмтэатра. З 1981 года жыве і самааддана працуе ў нашай краіне, увайшоўшы ў склад БСМ, народны мастак Чачэнскай рэспублікі і Рэспублікі Дагестан Х. Г. Асадулаеў, якога называюць «беларускім дагестанцам». Побач з імі - работы прадстаўнікоў сярэдняга і малодшага пакаленняў, выкананыя ў дрэве, камені, бетоне, метале, кераміцы і інш.
Кожны з прадстаўленных аўтараў размаўляе на ўласнай мове вобразаў і рашэнняў. Хтосьці стварае абстрактныя, сімвалічныя работы са шкла і пластыка, якія знаходзяцца на мяжы скульптуры і дызайну, а хтосьці хоча сказаць сваё слова ў традыцыйных бронзе і камені праз звыклую фігуратыўную пластыку ці яе трансфармацыю і сучаснае аўтарскае пераасэнсаванне. Пры гэтым многія творы прасякнуты глыбокімі перажываннямі і часта носяць алегарычны характар.
Калі вы наведаеце выставу скульптуры ў палацы Румянцавых і Паскевічаў, то самі зможаце паглядзець і пачуць, як шматгранна у кожным яе экспанаце гучыць «МОВА ФОРМЫ».
Уваход на выставу па квітку ў палац Румянцавых і Паскевічаў.
Кантактны тэлефон куратараў выставы: +375(232) 50-95-41

Просмотров: 16
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава “Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных маста ...
  • Выстава «Чыстае, светлае, роднае»


  • Раздел » Анонсы
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Территория наследия. Радимичи»
    Выставка «СЕМЕЙНЫЙ ФАРФОР» из собрания музея
    ВЫСТАВКА «Я-СОВЕТСКИЙ ЧЕЛОВЕК»
    Выставка «Путевой лист – Победа!»
    ФОТОВЫСТАВКА «НОВОЕ В АРХЕОЛОГИИ ГОМЕЛЬЩИНЫ. ГОМЕЛЬ ЮН ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения