_______

Разделы


Календарь

«    Июнь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Июнь 2026 (8)
Май 2026 (24)
Апрель 2026 (26)
Март 2026 (24)
Февраль 2026 (21)
Январь 2026 (6)

Партнёры

 
Главная страница » Выставки » Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне»
Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» 30 ноября 2023

Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне»З 21 ліпеня 2023 г. у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі пачне работу выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне».
Саматканыя посцілкі і дываны - гэта шматгранны элемент беларускай культуры, своеасаблівае вымярэнне, які патрабуе разглядаць яго з розных бакоў, як асобны феномен і частку культурнага кода нацыі.
У традыцыйнай культуры посцілка выконвала шэраг функцый: утылітарную (посцілкамі засцілалі ложак, накрываліся, вешалі на сцяну для ўпрыгожвання інтэр'ера сялянскай хаты, засцілалі выязныя сані і вазкі), дэкаратыўную (посцілка надзелена мастацкімі якасцямі, мае асаблівасці вытворчасці адпаведна матэрыялу, тэхнікі, кампазіцыі, малюнка, арнамента, колеравых спалучэнняў) і абрадавую (у традыцыйнай культуры беларусаў посцілка робіцца атрыбутам вясельнага і пахавальнага абрадаў).
У ХХ ст., асабліва ў савецкі час, менавіта вакол тканага дывана ці роднаснай яму посцілкі фармуецца сялянскі інтэр'ер, складаецца іншая, чым пры традыцыйнай арганізацыі хаты, знакавая прастора жылля вясковага чалавека.
Дэкаратыўнасць саматканых посцілак і дываноў паўплывала на тое, што ў беларускіх сем'ях іх часта выкарыстоўвалі як фотафон пры стварэнні знакавых фотаздымкаў, што таксама робіць гэтыя узорныя вырабы культурным феноменам.
Сёння посцілкі, якія захаваліся ў сем'ях ад бабуль ці прабабуль, для многіх становяцца сапраўнай рэліквіяй, прадметам калекцыянавання, а посцілкі ў музейных зборах складаюць залаты фонд этнаграфічных калекцый і даўно сталі прадметам экспанавання і даследвання.
Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» упершыню пазнаёміць наведвальнікаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з калекцыяй посцілак з уласнага музейнага фонда, у якім захоўваецца звыш за 100 саматканых посцілак і дываноў. Паходзяць яны пераважна з Гомельшчыны, а таксама з Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці і датуюцца пераважна 1930-1970-мі гг.
Посцілкі - гэта жывы і яркі сусвет, у якім гарманічна спалучаюцца традыцыя і майстэрства, колеры і вобразы, утылітарнасць і невычэрпная дэкаратыўнасць. І каб убачыць новае ў звыклым, трэба проста паглядзець на гэта з іншага боку.
Палац «расквітнее» для вас! Чакаем!

 

Вход на выставку по билетам во дворец Румянцевых и Паскевичей.
Справки по телефонам: (0232) 50-95-96, 50-95-93, 50-96-91

 

Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне»
Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне»
Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне»
Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне»
Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне»

 

Просмотров: 1632
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Посцілка: прастора натхнення
  • Квітнеючы палац


  • Раздел » Выставки
     

    Мы в сети

    Популярное

    «Ночь музеев-2026: АРТ-Кола»
    Выставка "Из чего это построено?" Строительные матери ...
    Акция "Я и моя семья - без сквернословия"
    Выставка «Благо приносящие. Искусство Кореи»
    Выставка «Катастрофа на Чернобыльской АЭС: трагедия, па ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения