_______

Разделы


Календарь

«    Апрель 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Апрель 2024 (22)
Март 2024 (7)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)

Партнёры

 
Главная страница » Выставки » Выстава «I што ні двор – то песня, што вёска – то сады…»
Выстава «I што ні двор – то песня, што вёска – то сады…» 20 июля 2023

Выстава «I што ні двор – то песня, што вёска – то сады…»З 21 ліпеня 2023 г. у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі пачне работу выстава «I што ні двор - то песня, што вёска - то сады...».
Кожны з нас з дзяцінства адчуваў утульную атмасферу роднай вёскі. Для многіх тут было і застаецца асабістае месца моцы, месца, дзе мы становімся сапраўднымі. Таму не дзіўна, што многія вясковыя вобразы выклікаюць у нас асаблівыя эмоцыі і цёплыя ўспаміны. Вось за фіранкамі на вокнах «хаваецца» нясмелая герань, вось бабуля кліча цябе паснедаць гарачымі блінамі, вось бусел ляціць да свайго гнязда на старым дрэве ля хаты, вось суседскія дзеці імчаць на возера купацца, а вось жанчыны вяртаюцца з поля...
Летняя пара ў вёсцы - асаблівая. Калі дзень быў напоўнены цяжкай працай, то вечар ператвараўся ў час гульняў, спеваў, танцаў, спатканняў для моладзі, а для старэйшых - часам разважлівых гутарак пра жыццё, успамінаў... І ва ўсім гэтым - такая душэўнасць, прыгажосць і моц народа!
Беларуская паэтка Яўгенія Янішцыц у сваім вершы «Прыедзь у край мой ціхі» як раз перадала асаблівую атмасферу Палесся, дзе «продкаў галасы», бо сама правяла дзяцінства ў вёсцы Рудка на Піншчыне. Літаратары, музыкі, мастакі не раз звярталіся да тэмы малой радзімы. Прыгажосць беларускага пейзажа, утульнасць вясковых двароў і хат, багацце культурных традыцый і, канешне, простыя вясковыя людзі - немагчыма не пранікнуцца ўсім гэтым, не натхняцца, не паэтызаваць.
Выстава «I што ні двор - то песня, што вёска - то сады...» аб'яднае у сабе творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на вясковую тэматыку розных пакаленняў беларускіх мастакоў з музейнага фонда Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Графіка Аркадзя Астаповіча, Барыса Цітовіча, Георгія Паплаўскага, Алены Лось, жывапісныя палотны Віталя Цвірко, Роберта Ландарскага, Віктара Сахненкі, Віталя Дзенісенкі і іншых. Дапоўняць выставу керамічныя вырабы Мікалая Байрачнага, Міхаіла Кляцкова, Дзмітрыя Папова, фарфор Галіны Сямікашавай.
«Дакрануцца» ж да твораў саміх вясковых жанчын можна будзе на выставе «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне», якая паралельна пазнаёміць нашых наведвальнікаў з адным з відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - саматканымі посцілкамі і дыванамі.
І, як напісаў наш зямляк Іван Мележ у сваім бессмяротным рамане «Людзі на балоце», няхай нашыя выставы падораць вам «лета-песню, лета-свята»! Палац расквітнее для вас!

Уваход на выставу па квітку ў палац Румянцавых і Паскевічаў.
Кантактныя тэлефоны:
(0232) 50-95-96, 50-95-93, +375 (29) 174 19 11

 

Выстава «I што ні двор – то песня, што вёска – то сады…» Выстава «I што ні двор – то песня, што вёска – то сады…»

Выстава «I што ні двор – то песня, што вёска – то сады…» Выстава «I што ні двор – то песня, што вёска – то сады…»

Выстава «I што ні двор – то песня, што вёска – то сады…» Выстава «I што ні двор – то песня, што вёска – то сады…»

 

 

 

Просмотров: 365
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Квітнеючы палац
  • Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне»


  • Раздел » Выставки
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Древо жизни»
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...
    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Экспозиция «Беларусь XXI века»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль