_______

Разделы


Календарь

«    Июнь 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Июнь 2025 (22)
Май 2025 (10)
Апрель 2025 (20)
Март 2025 (1)
Февраль 2025 (8)
Январь 2025 (7)

Партнёры

 
Главная страница » Публикации » Удзел у культурным праекце "Галоўны экспанат" газеты "Гомельскія ведамасці", прымеркаваным да Года гістарычнай памяці.
Удзел у культурным праекце "Галоўны экспанат" газеты "Гомельскія ведамасці", прымеркаваным да Года гістарычнай памяці. 6 апреля 2022
Удзел у культурным праекце "Галоўны экспанат" газеты "Гомельскія ведамасці", прымеркаваным да Года гістарычнай памяці.Яны сталі маўклівымі сведкамі эпох, бачылі, як змяняюцца стагоддзі, падзеі, людзі. У новым праекце разам з супрацоўнікамі музеяў Гомеля мы раскажам пра цікавыя экспанаты, гісторыя якіх значна большая, чым дата і месца вырабу. А ці ведалі вы, што ў палацы Румянцавых і Паскевічаў захоўваецца ўнікальная статуя, «спісаная» са скульптуры Мікеланджэла? І няхай гомельскі «Майсей» не такі вялікі па памерах, але ж ён, як і яго італьянскі «брат», захоўвае шмат загадак, якія намагаюцца растлумачыць даследчыкі з усяго свету. Паспрабавалі адгадаць некаторыя з іх разам з загадчыцай навукова-фондавага аддзела Таццянай Зыгмантовіч.

Родам з Італіі. Канешне ж, гомельскай статую «Майсей» мы назвалі, каб падкрэсліць, што ў нашым горадзе такая цікавая рэч ёсць. Але ж на самой справе ніякая яна не гомельская, а прыбыла ў палац горада над Сожам аж з самога Рыму стараннямі сям'і Паскевічаў. - Хутчэй за ўсё яе прывёз Фёдар Іванавіч, хаця дакладных звестак няма, - разважае Таццяна. - Але, уласна кажучы, у тым, што «Майсей» праз тысячы кіламетраў трапіў да нас, няма нічэга дзіўнага. Вядомы факт: Паскевічы былі знатакамі мастацтваў, збіральнікамі прыгожых і каштоўных рэчаў, якія яны прывозілі ў Гомель з розных краін света. Дык вось, верагодна, падчас аднаго з падарожжаў па Еўропе набыў Фёдар Іванавіч у Рыме скульптуру «Майсей». То быў час, калі ўсхваляўся класіцызм, шматлікія майстры рабілі копіі шэдэўраў а-ля антычнаць, якімі забяспечаныя грамадзяне ўпрыгожвалі свае палацы, замкі, сады. Сярод такіх грамадзян быў і наш князь Паскевіч, які меў для гэтага і сродкі, і мастацкі густ...

Продолжение по ссылке: тут

Просмотров: 434
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Квітнеючы палац
  • Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Б ...


  • Раздел » Публикации
     

    Мы в сети

    Популярное

    «Ночь музеев-2025: Музейный субботник»
    Выставка «Территория наследия. Радимичи»
    Выставка «СЕМЕЙНЫЙ ФАРФОР» из собрания музея
    ВЫСТАВКА «Я-СОВЕТСКИЙ ЧЕЛОВЕК»
    Выставка «Путевой лист – Победа!»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения