Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Публикации > Удзел у культурным праекце "Галоўны экспанат" газеты "Гомельскія ведамасці", прымеркаваным да Года гістарычнай памяці.
Удзел у культурным праекце "Галоўны экспанат" газеты "Гомельскія ведамасці", прымеркаваным да Года гістарычнай памяці.6 апреля 2022 |
![]() Родам з Італіі. Канешне ж, гомельскай статую «Майсей» мы назвалі, каб падкрэсліць, што ў нашым горадзе такая цікавая рэч ёсць. Але ж на самой справе ніякая яна не гомельская, а прыбыла ў палац горада над Сожам аж з самога Рыму стараннямі сям'і Паскевічаў. - Хутчэй за ўсё яе прывёз Фёдар Іванавіч, хаця дакладных звестак няма, - разважае Таццяна. - Але, уласна кажучы, у тым, што «Майсей» праз тысячы кіламетраў трапіў да нас, няма нічэга дзіўнага. Вядомы факт: Паскевічы былі знатакамі мастацтваў, збіральнікамі прыгожых і каштоўных рэчаў, якія яны прывозілі ў Гомель з розных краін света. Дык вось, верагодна, падчас аднаго з падарожжаў па Еўропе набыў Фёдар Іванавіч у Рыме скульптуру «Майсей». То быў час, калі ўсхваляўся класіцызм, шматлікія майстры рабілі копіі шэдэўраў а-ля антычнаць, якімі забяспечаныя грамадзяне ўпрыгожвалі свае палацы, замкі, сады. Сярод такіх грамадзян быў і наш князь Паскевіч, які меў для гэтага і сродкі, і мастацкі густ... Продолжение по ссылке: тут Вернуться назад |