_______

Разделы


Календарь

«    Апрель 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Апрель 2024 (20)
Март 2024 (7)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)

Партнёры

 
Главная страница » Выставки » Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Беларусі В.К. Цвірко і У.П. Кароткага
Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Беларусі В.К. Цвірко і У.П. Кароткага 18 декабря 2013
Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Беларусі  В.К. Цвірко і У.П. КароткагаУ гэтым годдзе споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака Цвірко В.К. Ен нарадзіўся ў весцы Радзеева Буда-Кашалеўскага раену Гомельскай вобласці. Любоў да мастацтва захапіла хлапчука з дзяцінства. У 1929-32 гг. Віталь Канстанцінавіч навучаўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме, затым шліфаваў свае майстэрства ў Маскоўскім інстытуце імя Сурыкава. З 1934 года мастак актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах. У першы пасляваенны год уступае ў саюз мастакоў СССР. Мастак працуе ў станкавам жывапісу ў розных жанравых напрамках: пейзаж, нацюрморт, партрэт. Усе творы мастака аб'ядновае адзінае - любоў да роднай зямлі. У свой час яму пашчасціла з настаўнікамі, сярод якіх былі такія мастакі, як Рыгор Ражскіх, Пятро Пакаржэўскі і інш. Сам мастак пазней таксама дзяліўся сваім майстэрствам з таленавітай моладдзю. Сярод яго навучэнцаў - цудоўныя майстры выяўленчага мастацтва Беларусі - Л.Шчамялеў, Р.Паплаўскі, І.Рэй і іншыя. Віталь Канстанцінавіч адыграў вялікую ролю і ў творчым станаўленні гомельскіх мастакоў Д.Алейніка і М.Казакевіча.
У 1963 годдзе В.К.Цвірко было прысвоена званне "Народны мастак БССР". Сення яго творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, фондзе Саюза мастакоў Беларусі, Трэцьякоўскай галерэі, шматлікіх прыватных калекцыях на Радзіме і па за мяжой. На выставе прадстаўлены творы мастака з фондаў музея Гомельскага палацава- паркавага ансамблю. Некаторыя экспануюцца ўпершыню.
Захапляўся творчасцю В.К. Цвірко і гомельскі мастак У.П.Кароткі. Пра яго ен гаварыў проста: "Гэта глыба". Уладзіміру Пятровічу 4 кастрычніка гэтага года споўнілася б 75 год.
Ен нарадзіўся ў Гомелі і свае першыя сакрэты майстэрства набываў у студыі выяўленчага мастацтва пры гомельскім палацы культуры і тэхнікі чыгуначнікаў. У ліку яго настаўнікаў былі сапраўдныя карыфеі для гомельскай таленавітай моладдзі - мастакі В.Ф.Казачэнка , Б.Ф.Звінагродскі, А.М.Шаўчэнка...
Ужо 1962 года Уладзімір Кароткі прымае ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах у якасці таленавітага майстра акварэлі і пастэлі. Творы Кароткага прысвечаны роднай зямлі, цудоўным пейзажам, мілым сэрцу куткам малой радзімы. Ен назаўседы пакінуў нам свой мастацкі погляд на розныя куткі роднай зямлі. Кожны дзень, на світанку, ен накіроўвайся на асабістныя пленэры, каб убачыць неверагоднае ў абыдзеным і данесці гэта да нас праз свае творы. Тыя, хто ведаў Уладзіміра Пятровіча асабіста, каму пашчасціла слухаць яго роспаведы пра жыцце, аб вечнасці, памятаюць яго, як чалавека вялікай душы, цудоўнага мастака, добрага і надзейнага сябра.
У зборы твораў сучаснага выяўленчага мастацтва у музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля захоўваецца больш 40 твораў мастака. Амаль усе яны былі падараваны мастаком, а пасля таго, як мастака не стала, гэта рабілі яго родныя.
Наша выстава - гэта дань памяці мастакам, якія пакінулі добры след у мастацтве і сэрцах людзей. 

Контактные телефоны: (0232) 74-19-11, 74-65-75

Просмотров: 2947
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава жывапісу Анатоля Отчыка "На бранскай зямлі"
  • Юбілейная выстава твораў мастака Генадзя Говара


  • Раздел » Выставки
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Древо жизни»
    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Экспозиция «Беларусь XXI века»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль