_______

Разделы


Календарь

«    Май 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив

Май 2024 (9)
Апрель 2024 (21)
Март 2024 (7)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)

Партнёры

 
Главная страница » Новости » Карціны, якія дораць цеплыню
Карціны, якія дораць цеплыню 10 июля 2009

Карціны, якія дораць цеплынюФонды музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля зноў папоўніліся новымі каштоўнымі рэчамі. На гэты раз у падарунак музею былі перададзены 25 графічных твораў. Іх аўтарства належыць беларускай мастачцы Алене Лось. Яе заслужана можна назваць чараўніцай, толькі з пэндзлем, замест чарадзейнай палачкі. Даволі значнае месца ў яе творчай біяграфіі належыць казачным сюжэтам. Яе малюнкі дораць радасць як зусім яшчэ маленькім, так і дарослым людзям. І невыпадкова - для ўсіх нас дзяцінства - самая залатая пара, час, калі ўсё адбываецца ўпершыню, калі лялькі здаюцца жывымі, а звычайныя парасоны пераўтвараюцца ў сапраўдныя вялізныя грыбы.

У дзяцінстве казкі - гэта амаль галоўнае, тое, ад чаго ніяк немагчыма адарвацца, і нават калі тата з матуляй кажуць, што ўжо пара класціся спаць, ты зноў і зноў просіш: "Ну, яшчэ, хоць адну хвіліначку". І, канешне ж, яскрава адбіваюцца ў памяці ілюстрацыі. За імі мы бачым цэлы свет дзівосных звяроў і раслін, поўныя раскошы палацы і вежы, тут жа побач - вядзьмакі, нячысцікі і цмокі. Праз гады з нейкай салодкай усмешкай ўспамінаюцца менавіта ўсе гэтыя яскравыя вобразы. Алена Лось пачала маляваць у дзяцінстве. З маленства ў яе перад вачыма былі фарбы, пэндзлі і пэндзлікі - яе тата, нягледзячы на тое, што быў доктарам, сам падчас любіў памаляваць і, відаць, ад яго гэтае захапленне перайшло і да дачкі. Ён займаўся акварэллю, выпісваў ілюстраваны французкі часопіс па мастацтве. Да таго ж бацька адной з сябровак, у якой маленькая Алена часта бывала ў гасцях, таксама пісаў карціны. 
Алена Лось скончыла ³ленскі мастацкі інстытут і стала займацца афармленнем дзіцячых кніг. Дарэчы, да гэтага яна прыйшла дзякуючы тым жа казкам, якія любіла з маленства. Самым першым крокам у гэтым напрамку стала серыя графічных аркушаў паводле дзіцячых пацешак і пагаворак.

У сярэдзіне 50 гадоў у Маскве, Алена пазнаёмілася з мастаком Гары Якубені, бацька якога паходзіў з Беларусі. Яны знайшлі адзін у адным не толькі каханне, але і аднадумца - сталі працаваць разам. Першай ілюстраванай кнігай творчага дуэта стала казка «Каза-манюка», выдадзеная у 1961 г. Гэтая кніга адметная экспрэсіўнасцю вобразаў, што было уласціва творчай манеры Гары Якубені. А ў лініях малюнкаў і стрыманым каларыце адчувалася рука Алены Лось.

Трэба сказаць, што ўсяго яна аздобіла цэлую бібліятэку самых розных выданняў. Вось толькі некаторыя з іх: зборнікі беларускіх народных казак «Ох і залатая табакерка» (1967), «З рога ўсяго многа» (1968), кніжкі Алега Якімовіча «Вераб'ёвы госці» (1960), Васіля ³ткі «Дударык» (1965), Змітрака Бядулі «Скарб» (1966). Асобна хочацца сказаць пра кнігу «Дзесяць дзён у Барку», якая ўбачыла свет у 1984 г. у выдавецтве «Юнацтва». Аўтарам апавяданняў, змешчаных на старонках побач з ілюстрацыямі, з'яўляецца сама мастачка. Пяць гадоў запар у канцы 70 г. Алена Георгіеўна кожнае лета ездзіла ў невялічкую вёсачку Млынок, што стаіць на беразе Прыпяці на Гомельшчыне. А ў выніку сабраны матэрыял і лёг у аснову кнігі, толькі Млынок пераўтварыўся ў Барок.

Але на гэтым мастачка не спынілася. Паралельна з аздабленнем кніг і часопісаў яна актыўна працавала ў галіне станковай графікі. У шасцідзесятыя, сямідзесятыя гады адбыўся сапраўдны росквіт беларускага лінарыта. Яна выдатна адчула магчымасці гэтай тэхнікі і адаптавала яе да сваіх творчых задум. Адна за другой з'яўляюцца цэлыя серыі яе лінарытаў: «Дзеці Белавежы» (1966), «Людзі на Прыпяці» (1972-1973). Не абмінула і захапленне літаграфіяй. Прынамсі, яна стварыла некалькі значных цыклаў каляровых літаграфій па матывах беларускага фальклору і паэзіі Янкі Купалы, а таксама паводле сваіх палескіх вандровак. Акрамя таго, на працягу ўсяго творчага шляху Алена Георгіеўна захоплена працуе над нацюрмортамі (тэмпера, масла), дзе яна праяўляецца як выдатны каларыст. Яе жывапіс нязвыклы і нечаканы, і звяртае на сябе ўвагу.

Паважаная Алена Георгіеўна! Вялікі дзякуй за Вашы таленавітыя карціны, якія нясуць цеплыню і якія, безумоўна, знойдуць свайго ўдзячнага гледача!

Просмотров: 4790
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Мерапрыемства “Песняры Беларусі”. Да 140-годдзя з дня нараджэння славутых б ...
  • Квітнеючы палац


  • Раздел » Новости
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Древо жизни»
    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Экспозиция «Беларусь XXI века»
    «ШЕДЕВРЫ НЕОКЛАССИКИ». Камерно-инструментальный ансамбл ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль