_______

Разделы


Календарь

«    Март 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив

Март 2024 (16)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)
Октябрь 2023 (15)

Партнёры

 
Главная страница » Культурно-массовые мероприятия » Мерапрыемства “Песняры Беларусі”. Да 140-годдзя з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа
Мерапрыемства “Песняры Беларусі”. Да 140-годдзя з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа 23 сентября 2022
Мерапрыемства “Песняры Беларусі”. Да 140-годдзя з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба КоласаУ года гістарычнай памяці варта яшчэ раз звярнуцца да гісторыі і культуры сваёй краіны, да лёсаў яе выдатных дзеячаў, якія зрабілі свой унёсак у развіццё Беларусі. Тым больш, што ў 2022 годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Гэтым двум беларускім песнярам было наканавана нарадзіцца ў адзін час, прайсці побач праз усё асабістае і творчае жыццё, пакінуць багатую літаратурную спадчыну. Адны лічаць іх дзвюма паловамі аднаго творчага месяца, другія - адной душой, што жыла ў дзвюх асобах, а трэція - лёдам і полымем беларускай літаратуры. Імёны Купалы і Коласа назаўжды ўпісаныя ў летапіс беларускай і сусветнай літаратуры.
Супрацоўнікі музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля сумесна з абласной універсальнай бібліятэкай імя У.І. Леніна падрыхтавалі мерапрыемства да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вас чакае знаёмства з творчасцю пісьменнікаў, а таксама з цікавымі фактамі іх біяграфій. У кожнага з іх быў свой непаўторны чалавечы характар і свой асабісты жыццёвы шлях.
Акрамя таго, у калоннай зале палаца Румянцавых і Паскевічаў будзе працаваць кніжная выстава, на якой будуць прадстаўлены кнігі пра жыццё і творчасць класікаў беларускай літаратуры, іх творы, літаратуразнаўчыя артыкулы, зборнікі матэрыялаў.
Наведаць выставу можна да 25 верасня ўключна.
Кантактныя тэлефоны: (0232) 50-95-93, 50-96-91, +375 (29) 174 19 11

Просмотров: 343
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава “З кутка жаданняў”
  • Дзень роднай мовы і Дзень экскурсавода святкуем разам!


  • Раздел » Культурно-массовые мероприятия
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Выставка «Древо жизни»
    Выставка произведений гомельских художников к Году мира ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль