_______

Разделы


Календарь

«    Май 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив

Май 2024 (9)
Апрель 2024 (21)
Март 2024 (7)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)

Партнёры

 
Главная страница » Публикации » Зорны шлях: прыпынак у Буда-Кашалёве
Зорны шлях: прыпынак у Буда-Кашалёве 7 октября 2016

Зорны шлях: прыпынак у Буда-КашалёвеВосень у разгары. Павольна аблятае лісце і час павольна перагортвае старонкі календара з падзеямі года культуры. Акрамя Дня пісьменнасці ў Рагачове ды іншых святаў Гомельшчыны адбыўся Дзень памяці вялікага працаўніка – мастака Яўсея Маісеенка, якому якраз споўнілася 100 год з дня нараджэння.  Святочнае мерапрыемства здзейснілася ў Буда-Кашалёўскай мастацкай галерэі 16 верасня 2016 года. Чаму мы надаем гэтай падзее вялізную ўвагу?

Зірніце у начное восеньскае неба! Хіба не чараўніцтва перад вачамі! Ціха струменяць святло зоркі. Пракінуўся над галавой млечны шлях, не бачна, дзе пачатак, дзе канец. Тое самае ж з мастацтвам: бруіць святлом ад вялікіх і маленькіх зорачак – асоб мастакоў і іх мастацтва, пакінутага ў вяках. Прыйшоў час нагадаць імя Маісеенка.

Нарадзіўся Яўсей Яўсеевіч у весцы 15 (28) жніўня 1916 года. У сям’і было чацьвера дзяцей. Бацька пайшоў з жыцця перад нараджэннем сына, маці Матрона Сяргееўна ды дзед Пракопій Навумавіч патроху выгадавалі ўсіх, але мастаком, вялікім Моцартам пэндзля, адбыўся толькі Яўсей. Так, мастаком трэба нарадзіцца! З Уваравічаў, паступова мацнея і шырэя, пачаўся шлях Маісеенка у свет мастацтва.

Аб гэтым мастаке існуе шмат літаратуры, ёсць даведкі ў інтэрнэце. Але чаго там няма – таго, як адбылася сустрэча у Буда-Кашалеўскай галерэі імя Яўсея Маісеенкі. Вельмі ветліва сустракала з’язджаючыхся гасцей дырэктар галерэі Людміла Міхайлаўна Жукава. Добра зладжаная праграма мерапрыемства трымала гледачоў у напружанні аж да свайго сканчэння. Пасля яе госці яшчэ доўгі час заставаліся на сваіх месцах. Неверагодна, але шмат юнцоў, трапіўшых на Дзень памяці Маісеенка, дагэтуль не ведалі пра свайго знакамітага земляка амаль нічога. Вельмі ўдала, што супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, завітаўшыя на сустрэчу, прывезлі фільм С. Арановіча аб адным з прыездаў на радзіму Яўсея Яўсеевіча у 1975 годзе. У шмат прысутных шчырасць гэтага сведкі часу выклікала слёзы. А чаго каштуе момант, калі маці Яўсея распавядала, чаму яе сын такі негаваркі – “суседка казала: дык таму, што брахаць не ўмее”. У зале прысутнічалі радакі Маісеенка, суайчыннікі майстра, а таксама тыя, каго яго лёс не пакідае раўнадушным. У родзе Маісеенкаў неўзабаве пачалася дынастыя архітэктараў. Вядома, што пляменнік Яўсея Яўсеевіча распрацаваў праект мастацкай галерэі ў Буда-Кашалеве, сын пляменніка таксама пайшоў па шляху архітэктуры. Добра спявала артыстка Святлана Машкала з Пружан, з каторымі ў галерэі партнерскія сувязі, падараваў карціну з выявай Яўсея Маісеенкі вучня мастака С. Кічко госць з Санкт-Пецярбургу Выбаржанін В.Н., які ладзіць мастацкія пленэры на базе Буда-Кашалеўскай галерэі. Удала выступалі чыноўнікі мясцовай улады, гомельскі скульптар Дзмітрый Папоў, журналіст і паэт у адной асобе з Мінска Зэкаў, шчоўкалі затворы фотаапаратаў. Надзея Міхайлаўна Усава, вядучы супрацоўнік НММ, даследчык мастацтва і асобы Маісеенка, таксама брала слова, яна ўвогуле вельмі шмат зрабіла для таго, каб мы ведалі, шанавалі свае зоркі, бо гэта такая рэдкая з’ява ва ўсе часы ва ўсім свеце. …

Застаўся ў памяці ранні эцюд Яўсея Маісеенкі, падараваны Буда-Кашалеву прыхільнікам мастацкай галерэі. На ім бачна толькі зеляніва ды сцежкі. Вось з такой сцежкі ступіў у зорны шлях наш велічны мастак, ураджэнец Гомельшчыны Яўсей Яўсеевіч Маісеенка! Вельмі прыкра ўзгадваць аўтограф на манаграфіі мастака у гомельскім музеі палацава-паркавага ансамблю аб тым, як ён спадзяецца на персанальную выставу ў Гомелі, датыраваны 15 верасня 1977 года. Ажно дагэтуль мы чакаем сустрэчы з карцінамі, з бескаштоўным прыкладам сапраўднага мастацтва, застаўшымся ў спадчыну пасля нашага земляка. Мо спраўдзіцца?

Алена Калугіна, малодшы супрацоўнік мастацкага аддзелу

Зорны шлях: прыпынак у Буда-Кашалёве  Зорны шлях: прыпынак у Буда-Кашалёве  Зорны шлях: прыпынак у Буда-Кашалёве  Зорны шлях: прыпынак у Буда-Кашалёве

 

Просмотров: 1447
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Б ...
  • ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”


  • Раздел » Публикации
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Древо жизни»
    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Экспозиция «Беларусь XXI века»
    «ШЕДЕВРЫ НЕОКЛАССИКИ». Камерно-инструментальный ансамбл ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль