_______

Разделы


Календарь

«    Апрель 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Апрель 2024 (16)
Март 2024 (8)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)

Партнёры

 
Главная страница » Выставки » ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”
ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ” 17 октября 2016
ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”З 28 верасня 2016 года ў паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў пачала працу выстава плакату Рышарда Каі "ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ". Падчас прызентацыі адбылася сустрэча з аўтарам, які з гэтай нагоды прыехаў у Гомель з Польшчы. Гэта чарговы праект, які арганізаваны пры садзейнічанні Польскага Інстытута ў Мінску, і ў адкрыцці новай выставы прынялі удзел яго дырэктар Матэўш Адамскі і куратар праектаў Аляксей Мацюшонак.
На выставе прадстаўлены арыгінальныя плакаты цікавага польскага майстра Рышарда Каі, які працуе ў такіх разнастайных напрамках мастацтва як жывапіс і графіка, тэатральныя і оперныя пастаноўкі, графічны дызайн і дызайн інтэр'ера. Яго плакаты прыцягваюць увагу гледача вобразнай мовай знакаў і метафар, якія ўдала выкарыстоўвае аўтар. У нашай экспазіцыі яны складаюць дзве часткі: першая прысвечана найбольш вядомым польскім гарадам і мясцовасцям (з серыі "Польшча"). Другая частка - тэатральныя плакаты мастака.
Раней гэта выстава экспанавалася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску. Пазнаёміцца з творчасццю Рышарда Каі ў Гомелі можна будзе да 30 кастрычніка, набыўшы квіток на ўваход у гістарычную экспазіцыю музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

 

"Я люблю кіч, я падпітваюся ім, чэрпаю з яго смецце поўнымі жменямі. 
Так, абсалютна сур'ёзна, бо я бачу ў кічы пэўную праўду, 
якую не заўважаюць новыя дызайнеры, 
якія, відаць, заблыталіся ў пошуках форм".
Рышард Кая

 

 

РЫШАРД КАІ: ТВОРЧА-БІЯГРАФІЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Рышард Кая нарадзіўся ў 1962 годзе ў Познані. Ён паходзіць з вядомай сям'і познаньскіх мастакоў. Яго бацька, Збігнеў, сцэнограф, графік і плакаціст, маці - Стэфанія, мастак і кераміст.
Р. Кая скончыў Вышэйшую мастацкую школу ў Познані (цяпер Познаньскі мастацкі ўніверсітэт) у 1984 годзе, атрымаўшы дыплом у галіне жывапісу ў майстэрні доктара Норберта Скупневіча. Працаваў галоўным мастаком-пастаноўшчыкам у Вялікім тэатры ў Лодзі (1989-1993), Тэатры оперы і аперэты ў Шчэціне (1993-1995) і ў Вялікім тэатры імя Станіслава Манюшкі ў Познані (1995-1999).
У 1998 годзе ён быў узнагароджаны Медалём Маладога Мастацтва.
Рышард Кая з'яўляецца аўтарам больш за 200 сцэнаграфій для тэатра, балета, оперы, тэлебачання і некалькіх фільмаў. Працаваў для большасці музычных сцэн Польшчы і іншых краін, у тым ліку Францыі, Германіі, Бразіліі, Аргенціны, Ізраіля і Егіпта. Мастак афармляў дэкарацыі і касцюмы для драматычных тэатраў.
Галоўнай крыніцай натхнення для ўсёй яго творчасці з'яўляецца ўнікальнае ўспрыманне свету, узятае з прозы чэшскага пісьменніка Багуміла Грабала. Ён шануе кіч і банальнасць, поп-культуру і часта свядома карыстаецца іх эстэтыкай. Любімай формай выказвання з'яўляецца своеасаблівы дзённік, які мастак старанна вядзе і ў якім закадавана суб'ектыўная праўда пра мінулае. Гэты дзённік вядзецца ўжо каля 20 гадоў, апошнія дзесяць год надзвычай добрасумленна, у адпаведнасці з прынцыпам, што кожнаму дню адпавядае адна старонка. Запаўняе яе тэкстам, рысункамі, уклейванымі дакументамі, выразкамі, якія гэты дзень прынёс.
Час ад часу мастак займаецца дызайнам інтэр'ера, дэкорам памяшканняў і прыватных кватэр. Пры супрацоўніцтве з Нацыянальным музеем у Познані ён падрыхтаваў мастацкае афармленне выставак „VANITAS - партрэт на фоне сармацкіх пахавальных звычаяў" і "Шляхетная спадчына або праклятая спадчына - сармацкія традыцыі ў мастацтве і культуры", а таксама афармленне выставак "100-годдзе Вялікага тэатра ў Познані" і "МОДА XX стагоддзя".
Рышард Кая таксама праектуе кніжныя ілюстрацыі, тэатральныя праграмы, каталогі і, перш за ўсё, плакаты, якіх паўстала каля 300. Яго плакаты можна знайсці ў калекцыях Нацыянальнага музея ў Познані, Музея плаката ў Варшаве, а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях, у тым ліку Галерэі плаката К. Дыда ў Кракаве.
Уладальнік прыватнай Кракаўскай галерэі плаката Кшыштаф Дыда, які больш за паўстагоддзя назірае за тэндэнцыямі і зменамі ў гэтай галіне польскага мастацтва, так гаворыць аб Р. Каі: «...я бачу ў творчасці Рышарда свежасць, адкрыццё і інтрыгу. Плакат, які стаў галоўным у дзейнасці мастака толькі ў апошнія гады, выбухнуў вельмі спантанна, маючы для гэтага грунтоўны падмурак як майстэрскі, так і інтэлектуальны. Успаміны з бацькоўскага дому бачны ў плакатах праз прадметы і дробязі, што ў ім запомніліся. "Мае плакаты - падкрэслівае Кая, - напоўнены дэталямі, як і мой дом, а мой дом напоўнены ўспамінамі, я калекцыянірую мінулае". У штодзённай рэчаіснасці Мастак таксама жыве па-за часам сучаснасці, ён не мае і не ўмее ездзіць на машыне, аддае перавагу гузікам перад маланкамі, бо апошнія яму падаюцца занадта сучаснымі. "Я люблю нашу звычайнасць, сярмяжнасць, абсалютна не ганюся за захадам, я думаю, што я вельмі польскі, з поўным наборам нашых недахопаў, я люблю нашу квашаную капусту, хоць гэта і не амар, ... я люблю свет мяшчанскі, філіжанкі, сурвэткі, мой свет - гэта нейкая мяшанка трывіяльнасці, і салонаў, і банальных рэчаў, і неўтаймаванай фантазіі сну. Я празаічны".
Для мяне мастацкі плакат - гэта не інфармацыйная афіша, і я цаню вялікую разнастайнасць, мастацкасць і незалежнасць плакатнай творчасці Рышарда Каі. Ён не паддаецца модзе і не згінае сваю эстэтыку да густу кліентаў. Ён сам сабе цэнзар».
(Кракаў, май 2016)

 

Увага, наведвальнікі!
Выстава плакату Рышарда Каі "Плакаты вельмі польскія" працуе з 28 верасня па 30 кастрычніка 2016 г.
Уваход на выставу ўключаны ў кошт квітка на гістарычную экспазіцыю палаца Румянцавых і Паскевічаў.
Кантактныя тэл. у Гомелі: (232)75 89 11, 70 33 40.

 

ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”  ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”  ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”
ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”  ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”  ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”
ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”  ВЫСТАВА ПЛАКАТУ РЫШАРДА КАІ “ПЛАКАТЫ ВЕЛЬМІ ПОЛЬСКІЯ”

 

Просмотров: 2463
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава «ПАЭТ РЭПАРТАЖУ. РЫШАРД КАПУСЦІНСКІ»
  • Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Б ...


  • Раздел » Выставки
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Древо жизни»
    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Экспозиция «Беларусь XXI века»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль