_______

Разделы


Календарь

«    Октябрь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив

Октябрь 2026 (9)
Сентябрь 2026 (26)
Август 2026 (19)
Июль 2026 (8)
Июнь 2026 (15)
Май 2026 (22)

Партнёры

 
Главная страница » Вучым родную мову разам з музеем! » Кафля
Кафля Сегодня, 11:16

Каб трохі сагрэцца ў гэтыя прыгожыя кастрычніцкія дзянькі, давайце ўявім, што мы перанесліся, напрыклад, у XIX стагоддзе, у які-небудзь утульны жылы дом і сядзім у крэсле насупраць печкі або каміна. Ды не якіх-небудзь, а прыгожа аздобленых кафляй - спецыяльным керамічным вырабам у выглядзе пліткі, тыльны бок якой мае форму румпы (адкрытай каробкі) для замацавання ў муроўцы. На мяжы XIX-XX стст. кафляная вытворчасць ў Беларусі сапраўды квітнела: на заводах, што працавалі ў Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Копысі, Магілёве, Мінску, выраблялі рэльефныя паліхромныя пліткі і дэкаратыўныя медальёны з выявамі раслін, звяроў і міфалагічных істот у стылістыцы мадэрна. Беларуская кафля экспартавалася і за мяжу. Гэтаму залатому перыяду папярэднічаў доўгі шлях развіцця, бо выраб кафлі на нашых землях быў шырока вядомы яшчэ з XIV ст. Спачатку пліткі стваралі рамеснікі-ганчары ўручную на ганчарным крузе, пазней - у спецыяльных формах з дрэва або гіпса, а ўжо з XVIII ст. кафлярства вылучылася ў асобную галіну прамысловасці.
Беларуская кафля адрознівалася выключнай разнастайнасцю, як паводле форм і прызначэння (сценная, вуглавая, паясовая, карнізная), так і паводле дэкору (гладкая, рэльефная, паліваная, размаляваная). Вытворцы дэманстравалі амаль цуды навыкаў і фантазіі, дазваляючы з плітак рознага памеру, колеру і аздаблення ствараць складаныя, падобныя на сапраўдныя творы мастацтва кампазіцыі на печах і камінах любога тыпу. Значны ўплыў на выгляд кафлі мела мода эпохі: напрыклад, у др. пал. XVII ст. панаваў так званы дывановы стыль, дзе кожная плітка з'яўлялася часткай агульнага ўзора ўсёй паверхні печы; у XVII - пач. XVIII ст. распаўсюджванне атрымалі пліткі з геральдычнымі кампазіцыямі; у XVIII ст. для печаў і камінаў у выглядзе абеліскаў, ярусных цыліндраў і іншых складаных формаў стваралі вялікія кафлі-гарэльефы з выявамі раслін, жывёл, людзей. Вельмі папулярнымі былі "галандскія" кафлі - гладкія, з дэталізаванымі кобальтавымі малюнкамі, што адлюстроўвалі пейзажныя, гістарычныя, літаратурныя або жанравыя сцэнкі.
У беларускую мову слова "кафля" трапіла праз польскую з нямецкай, дзе "kachel" абазначае "плітка" і адначасова "гліняны гаршчок", бо першыя кафлі былі сваёй формай значна падобныя на гэты посуд.
Вучым родную мову разам!

 

Кафля

Просмотров: 9
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Дыван
  • Забаўка


  • Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
     

    Мы в сети

    Популярное

    • Выставка «Благо приносящие. Искусство Кореи»
    • Выставка «Клоуны: история одной коллекции»
    • Фильм "Неизвестный абонент"
    • Историко-краеведческий выставочный проект «Моя Гомельщи ...
    • Выставка «Знаковая пластина. К 100-летию открытия Берды ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения