_______

Разделы


Календарь

«    Июнь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Июнь 2026 (8)
Май 2026 (24)
Апрель 2026 (26)
Март 2026 (24)
Февраль 2026 (21)
Январь 2026 (6)

Партнёры

 
Главная страница » Вучым родную мову разам з музеем! » Дыван
Дыван Вчера, 10:02
Беларускі дыван - гэта ні ў якім разе не мэбля, але пасядзець на ім магчыма: калі ён, напрыклад, ляжыць на падлозе або засцелены на ложак (посцілка). Але найчасцей дываны ўсе ж такі прыбіваліся да сцяны - так яны і ўпрыгожвалі, і ўцяплялі жыллё. Дыван - гэта тканы (радзей вышываны, вязаны) выраб з воўны, бавоўны, лёну або шоўку. На беларускіх землях дыванаткацтва вядома яшчэ з часоў Старажытнай Русі: існавалі ткацкія цэхі ў гарадах, ткацкія майстэрні пры маёнтках і манастырах. Таму і кампазіцыі, і тэхнікі, і колеравыя схемы былі дасканала распрацаваны: выкарыстоўвалі пераборнае і падвойнае ткацтва, геаметрычныя і стылізаваныя раслінныя арнаметы. Самыя прыгожыя дываны, найчасцей з пэўнымі сюжэтамі ў малюнку (выявамі хлопца і дзяўчыны, птушак, дрэва жыцця) выкарыстоўвалі падчас вясельных абрадаў.
Асабіста вылучаюцца маляваныя дываны - менш працаемкая і больш танная замена тканым. Яны мелі выгляд палотнішчаў з даматканага матэрыялу, афарбаванага ў чорны колер, на якія наносілі, часам з выкарыстаннем трафарэтаў, пэўныя малюнкі і арнаменты. Распісвалі клеявымі і алейнымі фарбамі. Кампазіцыі такіх дываноў, створаныя ў наіўна-рэалістычнай манеры, адрозніваліся выключнай дэкаратыўнасцю і чыстымі, яскравымі колерамі, уключалі выявы кветак, букетаў, шматлікіх птушак (галубоў, ластавак, паваў) і жывёл (ільвоў, аленяў, зайцаў), архітэктурных элементаў і пейзажаў, сюжэтныя сцэнкі. Некаторыя маляваныя дываны, напрыклад, творы Алены Кіш, Язэпа Драздовіча, з'яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі народнага мастацтва, уключаны ў музейныя зборы, экспануюцца на выставах і натхняюць сучасных мастакоў.

Вучым родную мову разам!

 

Дыван

Просмотров: 18
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выцінанка
  • Выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне»


  • Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
     

    Мы в сети

    Популярное

    «Ночь музеев-2026: АРТ-Кола»
    Выставка "Из чего это построено?" Строительные матери ...
    Акция "Я и моя семья - без сквернословия"
    Выставка «Катастрофа на Чернобыльской АЭС: трагедия, па ...
    Выставка «Благо приносящие. Искусство Кореи»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения