_______

Разделы

Календарь

«    Апрель 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Архив

Апрель 2024 (22)
Март 2024 (7)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)

Партнёры

Главная страница » Публикации » Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў
Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў 4 февраля 2021

Музей Гомельскага палацава-паркавага ансамбля вырашыў прысвяціць чарговую выставу жывапісу тром вядомым на Гомельшчыне мастакам, якія адначасова прафесійна ўплывалі на іншых. Гэта дарагія нам імёны Барыса Звінагродскага, Акіма Шаўчэнкі і Віктара Казачэнкі. Вучоныя распавядаюць, што чалавечы розум – вялікі «лайдак»: каб прымусіць яго працаваць, трэба шмат намаганняў і перш-наперш матывацыя.  Калі шчасціць з настаўнікам, усё атрымліваецца крок за крокам, амаль непрыметна. Выхаваныя належным чынам асобы з удзячнасцю прыгадваюць потым імёны сваіх настаўнікаў у біяграфіях, размовах і ўспамінах. Настаўніцкая дзейнасць Барыса Фёдаравіча Звінагродскага пачалася ў Гомелі з 1920-х гадоў, выставачная – з 1925-га. Барыс нарадзіўся ў 1896 годзе ў горадзе Артвін, які потым адышоў да Турцыі. Вучыўся ў Харкаве ў настаўнікаў малявання – акадэміка С. Васількоўскага, Е. Агафонава, у Маскве – у А. Келіна, але аддаваў перавагу мастаку Абраму Архіпаву са знакамітага Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, якое наведваў адначасова з навучаннем на юрыдычным факультэце. Пасля 1918 года разам з Чырвонай арміяй трапіў у Беларусь, цяжка перахварэў тыфам і застаўся на Гомельшчыне. Як выявілася – назаўсёды. 

Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў
Магчымасць падзяліцца сваімі адкрыццямі, расказаць людзям пра зямную прыгажосць дастаўляе мне вялікую радасць» – такое крэда майстра на ўсё жыццё. Апроч працы мастаком тэатра лялек перад вайной і з 1944 года, адразу пасля вызвалення Гомеля, Барыс Звінагродскі заўсёды выкладаў. У школах, тэхнікумах, палацах піянераў і чыгуначнікаў – усюды такому спецыялісту былі рады! 1956 год адзначыўся прысваеннем яму звання заслужанага дзеяча мастацтва БССР за выдатныя заслугі ў развіцці беларускай культуры. У 1958 годзе адкрыўся ўніверсітэт мастацкай адукацыі на базе Палаца чыгуначнікаў на чале са Звінагродскім. Ужо знаходзячыся ў вельмі сталым узросце, Барыс Фёдаравіч расказваў: «Цяпер я працую над тэмай, якую можна назваць так: «Добры дзень, племя маладое, незнаёмае…» Галоўная думка гэтага твора – няўмольны рух жыцця наперад, змена старога маладым». У 1982 годзе майстра не стала.
Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў
Барыс Звінагродскі. Аднаўленне шклозавода
Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў
Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў
Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў
Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў
Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў
Акім Міхайлавіч Шаўчэнка нарадзіўся ў вёсцы Карма Добрушскага раёна ў 1902 годзе. У свой час працаваў у пачатковых школах, ліквідаваў непісьменнасць у дарослых на сяле. Падчас вучобы вясковага хлопца ў педтэхнікуме яго яркі талент заўважыў настаўнік малявання С. І. Грамыка і прадрок добрую будучыню. Таму пасля арміі Шаўчэнка падаўся ў Маскву, дзе здолеў прайсці праз вялізны конкурс у Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні. З глыбокай удзячнасцю ўспамінаў настаўнікаў Дрэвіна, Істоміна, Герасімава, Кардоўскага, называў іх выдатнымі выкладчыкамі і кіраўнікамі. «Яны імкнуліся надаць нам, выхадцам з працоўнага класа і сялянства, як тады казалі – разуменне мастацтва, яго водар, штосьці няўлоўнае, для дасягнення чаго мала аднаго толькі акадэмічнага навучання. Галава трашчала, а зразумець трэба. Дзякуй ім», – на гэтых словах рукапіс Шаўчэнкі аб гадах вучобы ў Маскве скончыўся. 
Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў
Пасля заканчэння ў 1931 го­дзе Вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытута ў Ленінградзе і атрымання кваліфікацыі мастака масава-побытавага жывапісу Акім Міхайлавіч вярнуўся ў Гомель, працаваў кіраўніком і выкладчыкам на курсах клубных інструктараў і мастаком у газеце «Палеская праўда». Апроч таго, кіраваў кружком малявання ў Рэчыцы на фанера-запалкавым камбінаце і ўдзельнічаў ва ўсіх беларускіх выставах. У 1956 годзе Шаўчэнка пера­ехаў у сталіцу, да пенсіі выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава, некалькі гадоў сумяшчаў працу з выкладчыцкай дзейнасцю ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Памёр у 1980 годзе. Аб настаўніку цёпла ўспамінаюць многія беларускія мастакі, адзін з іх – Віктар Фёдаравіч Казачэнка.
Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў

Акім Шаўчэнка. Фруктовы нацюрморт

alt

Віктар Фёдаравіч – ураджэнец Гомеля, з’явіўся на свет 1 мая 1918 года. Вельмі таленавіты, ён так і не атрымаў дыплома, «пайшоў у гару» дзякуючы яскравай здольнасці каларыста, мастака, а таксама свайму настаўніку Акіму Шаўчэнку, з якім перасёкся падчас вучобы ў педагагічным інстытуце імя Чкалава. Мастацтвазнавец Ізяслаў Катляроў пісаў, як аднойчы перед чарговай рэспубліканскай выставай на праглядзе карцін у Мінску, пазбаўленых імёнаў для «чысціні эксперымента», Вітольд Бялыніцкі-Біруля тройчы (!) спыняўся ля работ Віктара Казачэнкі, патрабуючы назваць аўтара вельмі ўдалага, на яго погляд, твора. Мноства работ Віктара Фёдаравіча было прадстаўлена ў розных выданнях, у Маскве нават была надрукавана паштоўка «Восень» з аднайменнай карціны Віктара Казачэнкі. У кінатэатрах Беларусі дэманстраваўся фільм таго часу аб мастаку і яго творах, зняты на «Масфільме».
Пры Палацы культуры імя Леніна ён 35 гадоў кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва на грамадскіх пачатках. Сярод вучняў Казачэнкі – Зоя Літвінава, Уладзімір Кароткі, Валянцін Пакаташкін, Мікалай Кулеш. Мастак пайшоў з жыцця ў 1998 годзе. Час спыніўся на палотнах Барыса Звінагродскага, Акіма Шаўчэнкі, Віктара Казачэнкі. Ледзь чутна рухаюцца грузавікі на гомельскіх будоўлях 50-х і 60-х, людзі апантана ўзводзяць масты, шматпавярховыя дамы, ладзяць газаправод… Мроіцца над сціхлымі палямі і рэчкамі цёплае паветра вясны. Абмяклі ад летняй гомельскай спякоты пышныя кветкі ў слоіку. Займае дух ад бялюткай снежнай чысціні краявіда «Зіма»… Спынімся і мы сярод жывапісных твораў, зачараваныя, чулыя да прыгажосці. Выстава «Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў» у Палацы Румянцавых і Паскевічаў» пачне працаваць 11 лютага. Запрашаем! 
Іх радавала зямная прыгажосць. Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў
Віктар Казачэнка. На рацэ Сож

Алена Калугіна, навуковы супрацоўнік музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля 

Просмотров: 151
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў”
  • Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Б ...

  • Раздел » Публикации
     
    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Древо жизни»
    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Экспозиция «Беларусь XXI века»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль