Разделы


Календарь

«    Апрель 2021    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Апрель 2021 (5)
Март 2021 (14)
Февраль 2021 (6)
Январь 2021 (13)
Декабрь 2020 (6)
Ноябрь 2020 (9)

Партнёры

 
Главная страница » Выставки » Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў”
Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў” 18 марта 2021
Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў” У кожнага чалавека былі ці ёсць настаўнікі. Гэта адна з найстаражытнейшых прафесій. Малодшае пакаленне з мэтай удасканалення пераймае ад старэйшых іх веды, досвед, маральнасць і гэтак далей. Гомельская зямля вельмі шчодра адорана талентамі, асабліва гэта можна назіраць у выяўленчым мастацтве. З мастацтвам чалавек сустракаецца на кожным кроку, але, каб паглыбіцца ў яго, трэба шмат вучыцца і ведаць. Таму наш музей прысвячае чарговую выставу жывапісу тром вядомым на Гомельшчыне мастакам, якія адначасова прафесійна ўплывалі на іншых. Гэта дарагія нам імёны Барыса Звінагродскага (1896-1982), Акіма Шаўчэнкі (1902-1980) і Віктара Казачэнкі (1918-1998).
Палац Румянцавых і Паскевічаў запрашае наведаць выставу жывапісу з фондаў музея "Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў: Б. Звінагродскі, А. Шаўчэнка, В. Казачэнка". Пачатак а 16 гадзіне.


«Магчымасць падзяліцца сваімі адкрыццямі, расказаць людзям пра зямную прыгажосць, дастаўляе мне вялікую радасць», - гэтыя словы Барыса Фёдаравіча Звінагродскага сталі яго крэда на ўсё жыццё. Акрамя жывапісу ён працаваў мастаком у лялечным тэатры, сцэнографам у народнага артыста БССР А.А. Рыбальчанкі пры Палацы культуры чыгуначнікаў імя Леніна, лектарам, і на працягу ўсяго часу - настаўнікам маладых. Нават знаходзячыся ў вельмі сталым узросце, Барыс Фёдаравіч распавядаў: «Цяпер я працую над тэмай, якую можна назваць так: «Добры дзень, племя маладое, незнаёмае... Галоўная думка гэтага твора - няўмольны рух жыцця наперад, змена старога маладым. Суцэльнай сцяной стаіць стары лес... а на пярэднім плане цягнуцца да сонца, да святла танюткія маладыя дрэўцы. Хоць іх трохі, іх лад рэдкі, але за імі будучыня». Пад "рэдкім ладам" заслужаны дзеяч мастацтва БССР Звінагродскі разумее не колькасць навучэнцаў маляванню, - іх заўсёды шмат, а пераемнікаў школы традыцыйнага рэалістычнага жывапісу. Калегам Звінагродскага да самага ад'езду на працу ў Мінск быў сціплы і вельмі таленавіты мастак Акім Міхайлавіч Шаўчэнка. Ён з самага пачатку меў педагагічную адукацыю, а пасля арміі падаўся ў Маскву, дзе здолеў прайсці праз вялізны конкурс у Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні (знакаміты ВМАТЭМАЙС). Пасля заканчэння вярнуўся ў Гомель, працаваў кіраўніком і інструктарам у Доме народнай творчасці. Нягледзячы на панаванне ў маскоўскім ВУЗе "футурызма" і "рэвалюцыйнага" падыхода да мастацтва Шаўчэнка заўсёды цьвёрда стаяў на платформе рэалізма і любоў да яго передаваў сваім вучням. Самым знакамітым гомельскім вучнем Акіма Міхайлавіча можна прызнаць Віктара Казачэнку. Вельмі адораны і апантаны жывапісец Віктар Фёдаравіч пасля Звінагродскага ўзначаліў мастацкую студыю пры палацы чыгуначнікаў, дзе выкладаў больш за 35 гадоў, як ён піша, "на общественных началах". Віктар Фёдаравіч, як гавораць, "дал путёвку в жизнь" многім вядомым гамяльчанам, сярод іх Зоя Літвінава, Валянцін Пакаташкін, Уладімір Кароткі і іншыя.
Другая палова XX стагоддзя ў мастацкім жыцці Гомеля была вельмі насычаная. Тут і сур'ёзныя выставы, майстэрні і кола розных добрых мастакоў, і патрэба ў спецыялістах, і магчымасць някепскага заробка. У мастацтве, як у шмат іншых важных галінах жыццядзейнасці грамадства, вялікую ролю адыгрывае "эстафета", фарміраванне густу і свядомасці, перадача вопыту маладым творцам. Звінагродскі, Шаўчэнка, Казачэнка... Сёння імёны гомельскіх настаўнікаў ззяюць нам здалёк трыма пуцяводнымі зоркамі...

Куратар праекта: навуковы супрацоўнік мастацкага аддзела музея Алена Калугіна, тэл. (232) 50-95-41.

 

Уваход на выставу па квіткам на II паверх цэнтральнай часткі палаца

 

Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў” Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў” Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў”

Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў” Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў” Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў”

Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў” Выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў”


 

Просмотров: 187
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Б ...
  • Восеньскі вернісаж Юрыя Платонава “Стоп-кадр”


  • Раздел » Выставки
     

    Мы в сети

    Анонсы

    План

    Популярное

    Выставка «Александр Артвей: возвращение в Гомель»
    Выставка «По следам Евдокима Романова»
    Выставка художественного металла и стекла из собрания м ...
    Выставка «Игры стран мира»
    ВЫСТАВКА "ПОБЕДИЛИ ВМЕСТЕ. ФРОНТОВЫЕ ПИСЬМА КАК ПОСЛА ...

    Опрос

    - цена билета
    - содержание выставки/экспозиции
    - вежливость персонала
    - компетентность экскурсоводов
    - атмосфера в музее/гостеприимность
    - уникальность экспонатов

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль