_______

Разделы

Календарь

«    Март 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив

Март 2024 (16)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)
Октябрь 2023 (15)

Партнёры

Главная страница » Выставки » Юбілейная выстава твораў мастака Генадзя Говара
Юбілейная выстава твораў мастака Генадзя Говара 30 апреля 2020
Юбілейная выстава твораў мастака Генадзя ГовараМузей Гомельскага палаца-паркавага ансамбля гасцінна прымае Юбілейную выставу твораў вядомага земляка - мастака Генадзя Васільевіча Говара, - якая распачала сваю працу 23 красавіка ў паўдневай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў.
Генадзь Говар - аднагодак Вялікай Перамогі. Ён нарадзіўся 23 сакавіка 1945 года ў горадзе Жлобін Гомельскай вобласці.
З'яўляецца не толькі прафесійным мастаком, сябрам Беларускага саюза мастакоў, але і паэтам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Яго творы графікі і жывапісу гарманічна дапаўняюць адзін аднога дзякуючы манерам выканання, загадкаваму адпавяданню выяўленчай мовы, вясёлкавасці колераў і гармоніі прапорцый выяў. Аўтар валодае арыгінальным бачаннем і непаўторнымі рашэннямі вобразатворчых тэмаў і сюжэтаў.
Пераплятаючыся і вар'іруючыся, сімбіёз выяўленчай і паэтычнай моў у яго творчасці становіцца арыгінальным стрыжнем-асновай створаных аўтарам карцінаў, дыпціхаў, трыпціхаў і паліпціхаў. Жывапіс і графіка Генадзя Говара прадстаўлены ў музеях, карцінных галерэях, прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі. Мастак працягвае актыўна ствараць творы выяўленчага мастацтва і весці важную грамадскую дзейнасць.
У 2017 годзе Гомельскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае згуртаванне ў садружнасці з Генадзем Васільевічам стварыла пастаянны пленер «Гомельскае Палессе», у якім разам з мастакамі прымаюць удзел празаікі і паэты. Майстар кіруе працай пленераў, у межах якога згуртаваная кагорта мастакоў і літаратараў мае мажлівасць наведваць унікальныя маляўнічыя месцы Гомельскага Палесся ў розныя поры года, а затым рабіць творчыя справаздачы аб сваёй працы праз выставы створаных імі свяжуткіх эцюдаў і публікацыі ў СМІ.
На Юбілейнай выставе Генадзя Говара экспануецца больш за 20 жывапісных і графічных твораў мастака.
Уваход на выставу па квітках центральнай частцы і вежы палаца.

Куратар выставы: старэйшы навуковы супрацоўнік Курцянок Алена Пятроўна
Тэлефон для даведак: (232) 70-33-41

Юбілейная выстава твораў мастака Генадзя Говара Юбілейная выстава твораў мастака Генадзя Говара

Просмотров: 1038
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Б ...
  • Выстава “І рай і боль на Песеннай зямлі”

  • Раздел » Выставки
     
    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Выставка «Древо жизни»
    Выставка произведений гомельских художников к Году мира ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль