Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Юбілейная выстава твораў мастака Генадзя Говара
Юбілейная выстава твораў мастака Генадзя Говара30 апреля 2020 |
![]() Генадзь Говар - аднагодак Вялікай Перамогі. Ён нарадзіўся 23 сакавіка 1945 года ў горадзе Жлобін Гомельскай вобласці. З'яўляецца не толькі прафесійным мастаком, сябрам Беларускага саюза мастакоў, але і паэтам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго творы графікі і жывапісу гарманічна дапаўняюць адзін аднога дзякуючы манерам выканання, загадкаваму адпавяданню выяўленчай мовы, вясёлкавасці колераў і гармоніі прапорцый выяў. Аўтар валодае арыгінальным бачаннем і непаўторнымі рашэннямі вобразатворчых тэмаў і сюжэтаў. Пераплятаючыся і вар'іруючыся, сімбіёз выяўленчай і паэтычнай моў у яго творчасці становіцца арыгінальным стрыжнем-асновай створаных аўтарам карцінаў, дыпціхаў, трыпціхаў і паліпціхаў. Жывапіс і графіка Генадзя Говара прадстаўлены ў музеях, карцінных галерэях, прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі. Мастак працягвае актыўна ствараць творы выяўленчага мастацтва і весці важную грамадскую дзейнасць. У 2017 годзе Гомельскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае згуртаванне ў садружнасці з Генадзем Васільевічам стварыла пастаянны пленер «Гомельскае Палессе», у якім разам з мастакамі прымаюць удзел празаікі і паэты. Майстар кіруе працай пленераў, у межах якога згуртаваная кагорта мастакоў і літаратараў мае мажлівасць наведваць унікальныя маляўнічыя месцы Гомельскага Палесся ў розныя поры года, а затым рабіць творчыя справаздачы аб сваёй працы праз выставы створаных імі свяжуткіх эцюдаў і публікацыі ў СМІ. На Юбілейнай выставе Генадзя Говара экспануецца больш за 20 жывапісных і графічных твораў мастака. Уваход на выставу па квітках центральнай частцы і вежы палаца.
Куратар выставы: старэйшы навуковы супрацоўнік Курцянок Алена Пятроўна
Вернуться назад |