_______

Разделы


Календарь

«    Март 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив

Март 2024 (16)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)
Октябрь 2023 (15)

Партнёры

 
Главная страница » Публикации » КАСЦЮКОЎКА СТАЛА СТАРЭЙ
КАСЦЮКОЎКА СТАЛА СТАРЭЙ 3 марта 2017

2016 год для жыхароў рабочага пасёлка Касцюкоўка адзначыўся канчатковым уключэннем у склад Гомеля. У першы раз рабочы пасёлак увайшоў у гарадскую рысу 3 сакавіка 1935 года. А калі ж упершыню згадваецца назва Касцюкоўка ў поле зроку гісторыі? І тут жа ўзнікае яшчэ адно пытанне: а з даты заснавання якой Касцюкоўкі весці адлік? З аднаго боку - вёскі; з другога - рабочага пасёлка. У энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» гаворыцца, што вёска Касцюкоўка па пісьмовых крыніцах вядома з канца XVIII стагоддзя, а пасёлак заснаваны ў XIX стагоддзі, як станцыя Лібава-Роменскай чыгункі, гэта значыць не раней 1873 года (цяпер чыгуначны прыпынак “Касцюкоўка”).

Атрымліваецца, што пасля будаўніцтва чыгуначнай станцыі новая жылая забудова стала з'яўляцца вакол яе. Станцыя стала пасялковаўтваральным цэнтрам. Але ў 1933 годзе недалёка ад яе быў пабудаваны Гомельскі шклозавод – буйнейшы ў СССР, які перанёс гэты цэнтр у іншае месца. Як вынік, 27 верасня 1938 года гэтаму месцу быў нададзены афіцыйны статус рабочага пасёлка, яі атрымаў ранейшую назву “Касцюкоўка”. Такім чынам, ужо атрымліваецца тры даты ўзгадвання: канец XVIII стагоддзя, 1873 год і 1938 год. Трэба адзначыць, што быў яшчэ і маёнтак Касцюкоўка, які належыў дваранам Нолькенам. Калі станцыю ў энцыклапедыі атаясамліваюць з рабочым пасёлкам і вядуць яго гісторыю з XIX стагоддзя, то гісторыя вёскі стаіць адасоблена. Хутчэй гэта звязана з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам: з аднаго боку пасёлак, з другога - вёска.

Але ці правільна так падзяляць гісторыю Касцюкоўкі? Тут варта казаць, хутчэй за ўсё, пра этапы гістарычнага развіцця. Таму ў якасці падставы варта лічыць першы ўспамін вёскі.

Як канстатавалася вышэй, згодна з энцыклапедыяй «Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць», вёска Касцюкоўка вядома з канца XVIII стагоддзя. Значную частку яе жыхароў складалі стараверы, якія збеглі з Расіі. Асноўны паток збеглых старавераў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай прыпаў на другую палову XVII - пачатак XVIII стагоддзяў. Значыць, гісторыя з'яўлення Касцюкоўкі старажытней, чым лічыцца.

Нядаўна намі было зроблена краязнаўчае адкрыццё, якое кажа аб тым, што Касцюкоўка была заснавана раней XVIII стагоддзя. У гэтым нам дапамог навуковы артыкул польскага гісторыка Анджэя Рахубы ў «Польскім біяграфічным слоўніку», прысвечаны вялікаму харунжыю літоўскаму Зыгмунту Адаму Служке, які ў сярэдзіне XVII стагоддзя быў гомельскім старастай. У артыкуле сярод уладанняў Служкі ў Рэчыцкім павеце згадваюцца Пакалюбічы, Новае Шылава і ... Касцюкоўка! Вялікі харунжы літоўскі памёр у 1674 годзе, а гэта значыць, што гісторыя вёскі пачынаецца не пазней гэтай даты. Вёска Касцюкоўка дала назву чыгуначнай станцыі , а тая, у сваю чаргу, - і рабочаму пасёлку Касцюкоўка, дзе і зараз знаходзіцца адзіны ў Беларусі завод па вырабу паліраванага шкла – ААТ “Гомельшкло”.

Юрый Панкоў, гісторык, супрацоўнік музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

Газета «Гомельский стекловар», №1 (3622) 6 января 2017 года, С. 4.

Просмотров: 1508
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “Музей і грамадства: ад камунікацыі да ўзае ...
  • Выстава «I што ні двор – то песня, што вёска – то сады…»


  • Раздел » Публикации
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Выставка «Древо жизни»
    Выставка произведений гомельских художников к Году мира ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль