_______

Разделы


Календарь

«    Март 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив

Март 2024 (17)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)
Октябрь 2023 (15)

Партнёры

 
Главная страница » Выставки » Прэзентацыя выстаўкі адной карціны Уладзіміра Пракапцова “Маё Палессе”
Прэзентацыя выстаўкі адной карціны Уладзіміра Пракапцова “Маё Палессе” 4 августа 2016

Прэзентацыя выстаўкі адной карціны Уладзіміра Пракапцова “Маё Палессе”

ПАЛЕССЕ – РАДЗІМА МАСТАКА
УЛАДЗІМІРА ПРАКАПЦОВА

Час ад часу кожны з нас, асабліва мастак, адчувае неабходнасць спыніцца, азірнуцца, асэнсаваць, што і як зроблена, каб потым рухацца далей. Дзеля гэтага і існуюць аўтарскія творчыя справаздачы, якія даюць адказы на шматлікія пытанні.
У гэтым дачыненні сама ідэя арганізацыі на вежы агляду Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, дзе змяшчаецца толькі 8 чалавек, выстаўкі адной карціны Уладзіміра Пракапцова "Маё Палессе" 8 жніўня 2016 года а 8-й гадзіне, 8-й хвіліне і 8-й секундзе - арыгінальная і інтэрактыўная мастацкая акцыя ў рамках Года культуры на Беларусі.
Уладзімір Іванавіч Пракапцоў нарадзіўся 8 жніўня 1953 года ў вёсцы Жгунская Буда Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння Жгуна-Будскай 8-гадовай школы працягнуў вучобу ў СШ № 2 г. Добруша. Затым вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (з 1970 па 1975 г.) у знакамітых мастакоў-педагогаў "віцебскай мастацкай школы": І. Сталярова, Д. Генеральніцкага, Ф. Гумена, А. Арлова, А. Някрасава. Закончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, ганаровы сябра Расійскай акадэміі мастацтваў.
Але дзе потым нi жыў і нi працаваў мастак, ён заўсёды ў марах вяртаецца да сваёй бацькаўскай хаты, да сваёй Радзімы - Палесся, Добрушскага края, якія сталі ў жыцці і творчасці аўтара галоўнымі і лёсавызначальнымі. Нездарма шэраг жывапісных палотнаў - "У бацькаўскім садзе", "Лазенька", "Вуліца майго дзяцінства", "Бацькаўскі дом", "Старыя гнёзды" - з'яўляюцца сёння не толькі шырокавядомымі ў сучасным беларускім мастацтве, але займаюць асобнае месца ў творчай біяграфіі мастака.
Жывапісны твор Уладзіміра Пракапцова "Маё Палессе" (2016), які доўжыць гэтую нізку аб родным краі, выкананы ў рэалістычным стылі і ствараўся аўтарам на працягу гэтага года.
Жывапіс для мастака Уладзіміра Пракапцова - гэта спосаб і магчымасць выявіць і выказаць на палатне напружанасць сваіх пачуццяў і думак. Карціны аўтара - сплаў суб'ектыўна-лірічнага і рацыянальна-прагматычнага пачатку. Гэтая еднасць дапамагае стварэнню яркіх і выразных вобразаў, робіць іх эстэтычна значнымі. Арганізатар і аналітык дае яму магчымасць стварыць кампазіцыю, напоўніць яе сэнсам. А лірык і рамантык укладвае ў яе эмоцыі, душэўную цеплыню, што робіць вобраз больш шматгранным. Абедзве гэтыя іпастасі не перашкаджаюць адна адной, яны ўмела збалансаваны і гарманічна ўраўнаважаны.
У многіх рамантычных, часам сентыментальных жывапісных палотнах аўтара паўстае афарбаваная настальгіяй і падпраўленая доляй рацыянальнасці прывабнасць некалькі напаўзабытых уяўленняў пра добрыя і шчырыя пачуцці, старыя і простыя жыццёвыя ісціны. Зрэдку прарываецца ў творах мастака пачуццё горкага расчаравання. Аднак яго кампазіцыі далёкія ад маралізатарства, яны пазбаўлены пафасу, у іх аўтар аддае перавагу лірычнасці і сардэчнасці. Аўрай шчымлівай настальгіі аб родным бацькаўскім кутку і роднай вёсцы, дзе нарадзіўся мастак і прайшло дзяцінства, напоўнены абагульнены вобраз сваёй Бацькаўшчыны "Маё Палессе".
Для творчасці Уладзіміра Пракапцова храналогія не важная, хоць за мінулыя дзесяцігоддзі адбыліся значныя зрухі ў грамадскай свядомасці, зведалі пэўныя змены духоўнае жыццё і культура. Яго паэтычная душа ў гэтай мітусні перамен не толькі змагла захаваць, але і зацвердзіць сябе. Для яго заўсёды былі важнымі ўласныя перакананні: ён аддаваў перавагу захаванню дыстанцыі паміж суб'ектаўным светам творчасці і навакольнай рэчаіснасцю. А для нас, гледачоў, галоўным застаецца вобраз мастака, які вырастае з яго твораў. Карціны Уладзіміра Пракапцова значна больш гавораць пра час і асобу аўтара, чымсьці любыя слоўныя інтэрпрэтацыі. Менавіта ў мастацкіх творах і выяўляецца сапраўдная асоба іх стваральніка, паколькі тут ён найбольш непасрэдны і шчыры. Лунаючы ў мроях, ствараючы свой выдуманы свет на аснове рэчаіснасці, свет, у якім жыве яго душа, свет, напоўнены шчырымі перажываннямі і пачуццямі, мастак паўстае ў сваім праўдзівым абліччы. Ён назаўсёды застаўся ў душы рамантыкам, нягледзячы на сваё службовае і грамадскае становішча, якое, безумоўна, патрабуе пэўнага прагматызму.
Мастак Уладзімір Пракапцоў вядзе сваю непаўторную мелодыю, пакідаючы свой след у часе, перагортваючы перад гледачом старонку за старонкай захапляючай кнігі, імя якой - Творчасць. Адна з першых карцін Уладзіміра Пракапцова мела назву "PRESENT INDEFINITE", што азначае "сапраўднае няпэўнае", але гэты твор, які будзе экспанавацца толькі 8 гадзін, 8 хвілін і 8 секунд, а затым будзе перададзены аўтарам у дар Гомельскаму палацава-паркаваму ансамблю, можна пазначыць як "PRESENT INFINITY" - "сапраўднае бясконцае".

Валерый Жук,
доктар мастацтвазнаўства


Даведкi па тэлефонах: 70-33-40, 75-89-11

 

Прэзентацыя выстаўкі адной карціны Уладзіміра Пракапцова “Маё Палессе”   Прэзентацыя выстаўкі адной карціны Уладзіміра Пракапцова “Маё Палессе”   Прэзентацыя выстаўкі адной карціны Уладзіміра Пракапцова “Маё Палессе”

Просмотров: 1783
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава жывапісу Уладзіміра Пракапцова "Мая Радзіма"
  • Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Б ...


  • Раздел » Выставки
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Выставка «Древо жизни»
    Выставка произведений гомельских художников к Году мира ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль