З 15 верасня 2023 г. у цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў пачала працу выстава мастака Анатоля Налівайкі «З глыбiнь натхнення». Увазе наведвальнікаў прадстаўлена каля 60 жывапісных твораў аднаго з самых вядомых мазырскіх жывапісцаў. Ён набыў сабе славу і як майстар, які тонка адчувае прыроду, і як настаўнік, здольны перадаць свой багаты вопыт вучням. Краявіды роднай зямлі, мазырскага Палесся, адлюстраваныя пэндзлем мастака, дыхаюць каханнем і цеплынёй, прыцягваюць погляд і дазваляюць убачыць адметнае ў, здавалася б, штодзённым і простым...