_______

Разделы


Календарь

«    Июнь 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Июнь 2025 (22)
Май 2025 (10)
Апрель 2025 (20)
Март 2025 (1)
Февраль 2025 (8)
Январь 2025 (7)

Партнёры

 
Главная страница » Выставки » Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ»
Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ» 30 октября 2023
Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ»З 15 верасня 2023 г. у цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў пачала працу выстава мастака Анатоля Налівайкі «З глыбiнь натхнення». Увазе наведвальнікаў прадстаўлена каля 60 жывапісных твораў аднаго з самых вядомых мазырскіх жывапісцаў. Ён набыў сабе славу і як майстар, які тонка адчувае прыроду, і як настаўнік, здольны перадаць свой багаты вопыт вучням. Краявіды роднай зямлі, мазырскага Палесся, адлюстраваныя пэндзлем мастака, дыхаюць любоўю і цеплынёй, прыцягваюць погляд і дазваляюць убачыць адметнае ў, здавалася б, штодзённым і простым...

Ужо больш за 40 гадоў Анатоль Мікалаевіч жыве ў Мазыры. Некалі здзіўлены краявідамі Прыпяцкага краю, усе гэтыя гады ён апявае прыгажосць гэтых месцаў у сваіх палотнах. А пачалося ўсё ў далёкім 1981-м годзе, калі ўраджэнец вёскі Паўлаўка Мінскай вобласці Анатоль Налівайка скончыў службу ў арміі і змяніў звыклыя раўнінныя краявіды на дубовыя гаі і яры. Натхніўшыся іх дзівасамі, менавіта тады ён вырашыў напісаць некалькі пейзажаў. Так у яго душы ўспыхнула захапленне, якое стала пасля і прафесіяй, і хобі.
Па словах мастака, у беларускай прыродзе ёсць свая "душа", асаблівы каларыт, які ён перадае з дапамогай яркіх фарбаў і буйных мазкоў. Нярэдка карціны майстра з'яўляюцца падчас выязных пленэраў, калі наваколле можна не проста ўбачыць, але і "прачуць".
Сваімі навыкамі Анатоль Мікалаевіч шчодра дзеліцца з выхаванцамі Мазырскай дзіцячай мастацкай школы. Ён не толькі навучае іх асновам выяўленчай дзейнасці, але і прывівае любоў да мастацтва, выхоўвае ў юных сэрцах дабрыню, павагу да прыроды і вучыць цаніць цудоўнае вакол. Плён яго педагагічных прац не застаўся без увагі: у 2011 годзе Анатоль Мікалаевіч Налівайка быў аб'яўлены пераможцам абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства, стаўшы Настаўнікам года.
Творы жывапісца знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа.
Чакаем усіх у палацы Румянцавых і Паскевічаў на выставе жывапісу Анатоля Налівайкі, каб мець магчымасць акунуцца ва ўтульную атмасферу каларытных палескіх краявідаў, якія нараджаюцца ў мастака З ГЛЫБІНЬ НАТХНЕННЯ!

Уваход на выставу па квітках у палац Румянцавых і Паскевічаў.

Кантактны тэлефон куратараў выставы: (0232) 50-95-41

 

Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ» Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ»

Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ» Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ»

Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ» Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ»

Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ» Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ»

Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ» Выстава жывапісу Анатоля Налівайкі «З ГЛЫБIНЬ НАТХНЕННЯ»


 

Просмотров: 1398
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава жывапісу Анатоля Отчыка "На бранскай зямлі"
  • Выстаўка жывапісу мастака Глеба Отчыка "Каляровыя летуценні"


  • Раздел » Выставки
     

    Мы в сети

    Популярное

    «Ночь музеев-2025: Музейный субботник»
    Выставка «Территория наследия. Радимичи»
    Выставка «СЕМЕЙНЫЙ ФАРФОР» из собрания музея
    ВЫСТАВКА «Я-СОВЕТСКИЙ ЧЕЛОВЕК»
    Выставка «Путевой лист – Победа!»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения