Запрашаем на выставу фотамастака Ўладзіміра Вераб'я! Адкрыццё адбылось 31.01.2019 у цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў. Выстава прымеркавана да Году малой радзімы. Наша старонка завецца Палессе, і палешукі - гэта мы з вамі, бялявыя ды чарнявыя, розныя па віду, сходныя па каштоўнасцях жыцця.