_______

Разделы


Календарь

«    Апрель 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Апрель 2024 (18)
Март 2024 (8)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)

Партнёры

 
Главная страница » Выставки » Выстава "Край палешукоў"
Выстава "Край палешукоў" 25 января 2019

Выстава "Край палешукоў"Наша старонка завецца Палессе, і палешукі - гэта мы з вамі, бялявыя ды чарнявыя, розныя па віду, сходныя па каштоўнасцях жыцця. Беларуская зімка. Вясновыя замалеўкі. Летні поўдзень. Подых восені... Краявіды Палесся гэта цуд, падараваны нам прыродай. Каб дакрануцца да нечага нябачнага, але чутнага, істотнага, сапраўднага, існуюць творцы, якія з фотаапаратам ці паходным эцюднікам праходзяць дзесяткі альбо сотні кіламетраў пры любым надвор'і, каб засеч "момант ісціны" жыцця прыроды, падараваць яго нам, занятым штодзённай працай у горадзе...
Толькі сапраўднае мастацтва заўсёды здзіўляе, хвалюе, шчасціць жыццё. Прырода Беларусі прыкладна адна і тая ж на працягу стагоддзяў. Талент - як гавораць, заўжды новы! Фотамастак Уладзімір Верабей прапануе паглыбіцца ў знаёмыя кожнаму з нас матывы. Ягоная камера зафіксавала шмат цікавага падчас паходаў па Мазыршчыне. З цягам часу і намаганнямі ў прафесіі фотамастацтва Ўладзімір Мiхайлавiч пачаў заўважаць і сачыць за зменамі ў настроі ландшафтаў, акрамя знешняй прыгажосці яны набылі філасофскую гучнасць і моц.
Партрэту сучасніка таксама надае ўвагу ў сваёй дзейнасці Уладзімір Верабей. У невялікім па памерах Мазыры яму давялося сустракацца са знакавымі персонамі у культурнай прасторы - Мікалаем Пушкаром, Дубровай, таксама Мікалаем. І яны, і шмат простых палешукоў як бы назіраюць за намі з уцёкшага часу...
Аўтар выставы - ветлівы чалавек, спакойны ды ўсмешлівы выраз твара якога можа падмануць гледача наконт наяўнага ўзрыўнога імпэту творцы. Але гэта так. Сапраўднае не заўсёды мяккае ды прыемнае, на тое яно і сапраўднае, каб адчуць усю палітру хараства жыцця, людзей, Радзімы...

Выстава "Край палешукоў"Пад час адкрыцця выставы Ўладзіміра Вераб’я шляхам народнага галасавання былі вызначаны працы, якія найбольш спадабаліся гледачам. З вялікім адрывам ад іншых апынулася фота старой сялянкі з казой “Надзеіна карміцелька” (фота Алега Белавусава). 8 здымкаў з 33-х, сярод якіх: “Зімовая раніца”, “Баба Ніна”, “Да роднага берага”, “У чаканні цяпла” і іншыя, пароўну занялі другую ганаровую пазіцыю. Дзякуем усіх прагаласаваўшых!

 

Куратар навуковы супрацоўнік мастацкага аддзелу А.Калугіна
Тэл. для сувязі: 70-33-41, 75-89-11
E-mail: ansambl.rp@mail.ru

Выстава "Край палешукоў" Выстава "Край палешукоў" Выстава "Край палешукоў"
Выстава "Край палешукоў" Выстава "Край палешукоў" Выстава "Край палешукоў"
Выстава "Край палешукоў" Выстава "Край палешукоў" Выстава "Край палешукоў"
Выстава "Край палешукоў" Выстава "Край палешукоў" Выстава "Край палешукоў"
Выстава "Край палешукоў" Выстава "Край палешукоў" Выстава "Край палешукоў"

 

Просмотров: 2136
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Посцілка: прастора натхнення
  • НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “Музей і грамадства: ад камунікацыі да ўзае ...


  • Раздел » Выставки
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Древо жизни»
    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Экспозиция «Беларусь XXI века»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль