Восень у разгары. Павольна аблятае лісце і час павольна перагортвае старонкі календара з падзеямі года культуры. Акрамя Дня пісьменнасці ў Рагачове ды іншых святаў Гомельшчыны адбыўся Дзень памяці вялікага працаўніка – мастака Яўсея Маісеенка, якому якраз споўнілася 100 год з дня нараджэння. Святочнае мерапрыемства здзейснілася ў Буда-Кашалёўскай мастацкай галерэі 16 верасня 2016 года. Чаму мы надаем гэтай падзее вялізную ўвагу?