11 верасня 2013 г. у выставачнай зале цэнтральнай часткi палаца Румянцавых і Паскевічаў адбылося адкрыццё восьмай персанальнай
выставы беларускага мастака Анатоля Уладзіміравіча Отчыка "На бранскай зямлі", прысвечанай 1025-годдзю хрышчэння Русі. У зале палацу мастак прадставіў вынікі сваёй творчай працы на двух міжнародных пленэрах. Першы міжнародны пленэр "Тут закаханага паэта вее лёгкая мара...", які адбыўся на радзіме знакамітага рускага паэта Ф.І. Цютчава - Аўстугу і быў прысвечаны 210-годдзю са дня нараджэння паэта, і XIV Міжнародны пленэр "Унеча - край натхнення" дазволілі мастаку раскрыць прыгожосць і непаўторнасць маляўнічых мясцін Браншчыны.