 |
_______ |
 |
 |



|  |
|
 |
Куфар |
23 октября 2026 |
 |
 |
 Ці памятае хто з вас, як цікава і захапляльна было, трапіўшы ўлетку ў вёску да бабулі, адчыніць яе вялізны куфар і зазірнуць у яго, нібыта ў скарбніцу? Дык і чым то была не скарбніца, калі масіўная драўляная скрыня захоўвала ў сабе і разнастайныя тканіны, і святочнае аддзенне, і найлепшую бялізну, і новы абутак, і шмат якія іншыя каштоўнасці? Куфар - часцей за ўсё прамавугольная невысокая ёмістасць з адкідным векам - вядомы яшчэ са старажытных часоў. У сярэднявеччы ён выкарыстоўваўся і як стол, і як лава, і як ложак, і як сховішча для розных рэчаў у магнацкіх і мяшчанскіх маёнтках. Куфар - гэта "бацька" сучаснай шафы; у сваю чаргу, сам ён з'яўляецца пераемнікам кубела, цыліндрычнага вырабу з дрэва, які быў распаўсюджаны ў сялянскім асяроддзі беларускіх зямель да XIX ст. |
 |
 |
Музей-школе! |
21 октября 2026 |
 |
 |
Музей - школе! Дорогие педагоги и учащиеся!
В выставочных залах центральной части дворца Румянцевых и Паскевичей работают историко-краеведческие выставочные проекты «Моя Гомельщина: история и современность», «Территория наследия. Радимичи», постоянно действующие экспозиции «Древнейшая история Гомельщины», «Беларусь XXI века». Их основа - подлинные экспонаты из фондов музея, встреча с которыми делает для каждого посетителя прошлое осязаемым. Это особенно актуально в рамках школьных курсов истории. Интеграция музейных выставок и подлинных экспонатов в урок истории выступает важнейшим элементом наглядного обучения, способствующим формированию исторического сознания и углублению исследовательских навыков. В этой связи предлагаем воспользоваться музейным ресурсом «Музей - школе» и посетить историко-краеведческие выставочные проекты «Моя Гомельщина: история и современность», «Территория наследия. Радимичи», постоянно действующие экспозиции «Древнейшая история Гомельщины», «Беларусь XXI века» в формате тематических музейно-педагогических занятий (тематические интерактивные экскурсии и лекции), которые разработаны в соответствии со школьной программой. Тематические экскурсии и лекции включают в себя различные способы подачи материала: знакомство с подлинными экспонатами, видеопрезентации, интерактивные блоки, просмотр специально созданной сотрудниками музея анимации, практические задания.
|
 |
 |
Кафля |
16 октября 2026 |
 |
 |
 Каб трохі сагрэцца ў гэтыя прыгожыя кастрычніцкія дзянькі, давайце ўявім, што мы перанесліся, напрыклад, у XIX стагоддзе, у які-небудзь утульны жылы дом і сядзім у крэсле насупраць печкі або каміна. Ды не якіх-небудзь, а прыгожа аздобленых кафляй - спецыяльным керамічным вырабам у выглядзе пліткі, тыльны бок якой мае форму румпы (адкрытай каробкі) для замацавання ў муроўцы. На мяжы XIX-XX стст. кафляная вытворчасць ў Беларусі сапраўды квітнела: на заводах, што працавалі ў Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Копысі, Магілёве, Мінску, выраблялі рэльефныя паліхромныя пліткі і дэкаратыўныя медальёны з выявамі раслін, звяроў і міфалагічных істот у стылістыцы мадэрна. Беларуская кафля экспартавалася і за мяжу. |
 |
 |
Карэц |
9 октября 2026 |
 |
 |
"Пад прыглядам старшыні, які явіўся асабіста праверыць, як будуць выконваць яго ўказанне, Вольга карцом мерала малако, налівала ў гладышкі, якія прынеслі жанкі". Што ж за карэц такі трымала ў руках гераіня Івана Мележа ў рамане "Подых навальніцы"? На самой справе, вельмі простую, але зручную пасудзіну - коўш з ручкай, якім раней зачэрпвалі і ваду, і квас, і шмат чаго яшчэ. Называлі яго таксама конаўкай. Звычайна карэц вырабляўся з дрэва, але часам бываў і металічны. Вольга са старонак кнігі мерала малако, канешне ж, на вока; але цікава, што слова "карэц" на беларускіх землях у старажытныя часы таксама абазначала меру вадкасцей і сыпучых рэчываў, роўную прыкладна чвэрці бочкі - 101,6 літрам. Лічыцца, што этымалагічна слова "карэц" звязана са словам "кара", бо большую частку ёмістасцей раней рабілі менавіта з кары або дрэва.
|
 |
 |
«Неделя родительской любви» |
6 октября 2026 |
 |
 |
С 14 по 21 октября 2026 года в Республике Беларусь пройдут мероприятия, приуроченные ко Дню матери (14 октября) и Дню отца (21 октября), - «Неделя родительской любви». В рамках акции «В музей с мамой и папой» 14 и 21 октября многодетным семьям при предъявлении удостоверения предоставляется право бесплатного посещения постоянных и временных экспозиций дворца Румянцевых и Паскевичей. Кроме того, и в День матери, и в День отца в 12:00 для многодетных семей состоятся экскурсии по музею.
Экскурсии будут проводиться по предварительной записи!
Сбор желающих в холле центральной части дворца.
Справки и заявки по телефонам: 50-95-93, 50-96-91, +375(29)-174-19-11. |
 |
 |
Картуз |
2 октября 2026 |
 |
 |
 Прыкладна ў пачатку XIX ст. у народным побыце беларусаў з'явіўся картуз - мужчынскі галаўны ўбор з казырком, а ўжо напрыканцы стагоддзя не знайшлося б ні ў вёсцы, ні ў горадзе больш распаўсюджанай шапкі. Шылі картузы з сукна, скуры, часам, калі дазвалялі сродкі, нават з аксаміту. Аколышкі рабілі шырокімі і каляровымі; казыркі маглі быць паўкруглымі, прамымі або нахільнымі. У цэнтральных рэгіёнах беларускіх зямель картузы выпляталі з саломы, аздабляючы спераду разеткамі, вышытымі чырвонымі баваўнянымі ніткамі. Існаваў звычай на святы ўпрыгожваць картуз, закладаючы за аколыш жывыя кветкі. Паходзіць слова "картуз" з галандскай мовы, дзе мае значэнне "дарожная шапка". |
 |
|
|
|