_______

Разделы


Календарь

«    Апрель 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Апрель 2024 (21)
Март 2024 (7)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)

Партнёры

 
Главная страница » Новости » Выстава «Герой Смаленска і Барадзіно» у рамках экспазіцыі «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска» Нацыянальнага гістарычнага музея
Выстава «Герой Смаленска і Барадзіно» у рамках экспазіцыі «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска» Нацыянальнага гістарычнага музея 27 марта 2012

Нягледзячы на маштаб і значнасць вайны 1812 г. для Беларусі, яна да канца так і не асэнсавана грамадствам. Многія людзі працягваюць жыць стэрэатыпамі і звязваюць гэтую вайну выключна з Расіяй і Францыяй, забываючыся на тое, што для Беларусі гэта не менш значная старонка ў яе гісторыі.

З 14 снежня 2011 года  у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе экспазіцыя выставы «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска».

Асноўная задача выставачнага праекта «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска» заключаецца ў тым, каб паказаць наведвальнікам аб'ектыўную, гістарычна дакладную і рознабаковую карціну падзей на прыкладзе Мінска праз прызму паўсядзённасці.

Практычна з першых дзён вайны паміж дзвюма, напэўна, самымі вядомымі военачальнікамі рускай і французскай армій - П. I. Баграціёнам і маршалам Л. Н. Даву разгарнулася своеасаблівая гонка за тое, хто з іх першым зойме Мінск. Праз горад праходзіў адзін з самых кароткіх шляхоў, па якім П. I. Баграціён збіраўся выйсці на злучэнне з 1-й Заходняй арміяй Барклая дэ Толлі. Каб не дапусціць гэтага, Напалеон накіраваў з Вільні зборны корпус пад камандаваннем свайго лепшага маршала Л. Н. Даву, авангард якога ўжо 26 чэрвеня (8 ліпеня) без бою ўзяў Мінск.

У Мінску не чакалі настолькі хуткага наступу французаў. У выніку значныя запасы мукі, аўса, пораху, рыштунку, а таксама вялікая колькасць шпітальнай маёмасці патрапілі ў рукі французаў. Падчас знаходжання Л. Н. Даву ў Мінску гараджане сталі сведкамі вельмі незвычайнага ваеннага параду. У ходзе агляду войскаў маршал, раз'юшаны тым, што ў шэрагах 33-га лёгкага пяхотнага палка было болыш за ўсё адстаўшых, у якасці пакарання загадаў гэтаму палку прадэфіліраваць пад музыку ваеннага аркестра па плошчы Верхняга рынка, трымаючы ружжы прыкладамі ўверх (гэта ў Вялікай арміі лічылася вялікай ганьбай). За некалькі гадзін да гэтай незвычайнай экзэкуцыі па загаду таго ж маршала былі расстраляны трынаццаць французскіх кірасіраў, злоўленых пры спробе разрабаваць суконную лаўку, а усяго у Мінску Л. Н. Даву пакараў дзве тысячы марадзёраў. Па самых сціплых падліках, у перыяд з ліпеня па лістапад 1812 г. праз Мінск прайшло больш за 80 тысяч салдат Вялікай арміі.

27 сакавіка 2012 года у рамках экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея адчынена выстава музея «Гомельскага палацава- паркавага ансамбля» «Герой Смаленска і Барадзіно», прысвечаная ўдзелу былога ўладальніка Гомельскага палаца вядомаго ваеннага і палітычнага дзеяча XIX ст. генерал - фельдмаршала, графа Эрыванскага, князя Варшаўскага у вайне 1812 года. На выстаўцы прадстаўлены асабістыя рэчы І.Ф. Паскевіча: эпалеты, падзорная труба, спражка ад рэменя з выявай родавага герба, паходны куфар.Асобнай ўвагі заслугоўвае спіс з іконы «Маці Божая Смаленская» (усяго вядома тры спіса), які належаў И.Ф. Паскевічу. Арыгінал іконы быў падораны жыхарамі Смаленска М.І. Кутузаву пасля вызвалення горада.

У 1812 г. Паскевіч у званні генерал - маёра камандаваў 26-й пяхотнай дывізіяй. Разам з ёй прамаў удзел у самых буйных і вырашальных бітвах той вайны. 23 (11) ліпеня ў баі пад Салтанаўкай каля Магілёва войскам Паскевіча супрацьстаялі адборныя часткі маршала Л.Н. Даву. У час абароны Смаленска часткі Паскевіча абаранялі каралеўскі бастыён - ключавы пункт рускай пазіцыі. У Барадзінскай бітве 28-я пяхотная дывізія Паскевіча ўтрымлівала курганную вышыню («Батарэю Раеўскага») і да канца дня была практычна цалкам знішчана. Некалькі разоў за час бою генерал-маёр асабіта вадзіў сваіх салдат у штыкаваныя контратакі. За Барадзінскую бітву Паскевіч быў узнагароджаны ордэнам святой Ганны 2-й ступені.

У кастрычніку 1812 г. Паскевіч пымаў удзел у бітвах пад Маляраслаўцам і Вязьмай. У баі пад Красным генерал узначаліў штыкавую атаку трох пяхотных палкоў і ва ўпартым баі разбіў калонны маршала М. Нэя. За гэтую перамогу  ён быў узнагароджаны ордэнам святога Уладзіміра 2-й ступені.

Вялікай арміі было нарыхтавана каля двух мільёнаў порцый правіянту і неабходны для войска рыштунак.  Па іроніі лёсу выкарыстаць гэтыя запасы французам так і не атрымалася, бо ўсе яны патрапілі ў рукі наступаючых рускіх войскаў. У Мінску для параненых і хворых Вялікай арміі быў створаны буйны ваенны шпіталь які французы не паспелі эвакуіраваць, таму тысячы салдат і афіцэраў патрапілі ў палон.

Наступствы вайны 1812 г. для Мінска сталіся катастрафічнымі. У выніку ваенных дзеянняў, рэкруцкіх набораў, голаду і хвароб насельніцтва Мінска з 11,2 тысяч чалавек у 1811 г. скарацілася да 3,5 тысяч у канцы 1812 г.

Так завяршылася для Мінска вайна 1812 г., якая ўвайшла ў гісторыю Расіі як Айчынная, а ў еўрапейскую - як руская кампанія Напалеона. Яна змяніла лёсы еўрапейскіх народаў і пераўтварыла ў попел надзеі тых, хто звязваў з Напалеонам спадзяванні на парабаввнне Расіі.

Просмотров: 2847
Комментариев: 1
Другие новости по теме:

  • Літаратурна-дакументальная выстава "Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфі ...
  • Вынікі II Нацыянальнага форума “Музеі Беларусі” 26-28 верасня 2014 г.


  • Раздел » Новости
    №1 Normiodinny написал:
    Всем посетителям рекомендую изучить
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Древо жизни»
    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Экспозиция «Беларусь XXI века»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль