_______

Разделы


Календарь

«    Июнь 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Июнь 2025 (22)
Май 2025 (10)
Апрель 2025 (20)
Март 2025 (1)
Февраль 2025 (8)
Январь 2025 (7)

Партнёры

 
Главная страница » Выставки » Літаратурна-дакументальная выстава "Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…"
Літаратурна-дакументальная выстава "Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…" 28 января 2011

Літаратурна-дакументальная выстава "Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…"Гомель аб'яўлен у 2011 годзе культурнай сталіцай Беларусі. Першым значным юбілеем года ў культурным жыцці краіны з'яўляецца 90-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Выстава, якая прымеркавана да знамянальнай даты і прысвечана юбілею пісьменніка, адлюстро-ўвае галоўныя этапы яго жыццёвага і творчага шляху. Усе тэмы экспазіцыі падпа-радкаваны агульнай ідэі - паказаць Шамякіна не толькі як пісьменніка і творцу, адданага высокаму служэнню літаратуры, але і як чалавека, бацьку, сябра.

Асноўнымі экспанатамі выставы з'яўляюцца прадметы з прыватнага архіва пісьменніка, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: фотаздымкі, асабістыя рэчы, кнігі з аўтографамі і інш.

Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Удзельнік ІІ сусветнай вайны, герой Сацыялістычнай працы, узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём Ф. Скарыны і інш.

Івана Шамякіна - пісьменнік сучаснай тэмы, які асэнсоўвае праблемы чалавечага жыцця і лёс чалавецтва з сучасных яму пазіцый. Творы пісьменніка - гэта біяграфія цэлага пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні вайны і будавала новае жыццё, якое спазнала Чарнобыль і пераломныя 90-ыя гады. Сярод найбольш вядомых - раманы "Глыбокая плынь", "Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды", "Вазьму твой боль", пенталогія "Трывожнае шчасце" і інш. І.Шамякін - аўтар шматлікіх аповесцей, апавяданняў, п'ес, публі-цыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў. Большасць яго мастацкіх твораў інсцэніравана і экранізавана.

І.Шамякін - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа, Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання, лаўрэат Літаратурных прэмій імя Я.Коласа, Міністэрства абароны СССР.

У адкрыцці выставы прынялі удзел даследчыкі і аматары творчасці Івана Шамякіна, яго сябры і родныя.

Літаратурна-дакументальная выстава "Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…" Літаратурна-дакументальная выстава "Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…" Літаратурна-дакументальная выстава "Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…" Літаратурна-дакументальная выстава "Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…"

Просмотров: 13157
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Мерапрыемства “Песняры Беларусі”. Да 140-годдзя з дня нараджэння славутых б ...
  • Дзень роднай мовы і Дзень экскурсавода святкуем разам!


  • Раздел » Выставки
     

    Мы в сети

    Популярное

    «Ночь музеев-2025: Музейный субботник»
    Выставка «Территория наследия. Радимичи»
    Выставка «СЕМЕЙНЫЙ ФАРФОР» из собрания музея
    ВЫСТАВКА «Я-СОВЕТСКИЙ ЧЕЛОВЕК»
    Выставка «Путевой лист – Победа!»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения