Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Літаратурна-дакументальная выстава "Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…"
Літаратурна-дакументальная выстава "Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…"28 января 2011 |
Асноўнымі экспанатамі выставы з'яўляюцца прадметы з прыватнага архіва пісьменніка, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: фотаздымкі, асабістыя рэчы, кнігі з аўтографамі і інш. Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Удзельнік ІІ сусветнай вайны, герой Сацыялістычнай працы, узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём Ф. Скарыны і інш. Івана Шамякіна - пісьменнік сучаснай тэмы, які асэнсоўвае праблемы чалавечага жыцця і лёс чалавецтва з сучасных яму пазіцый. Творы пісьменніка - гэта біяграфія цэлага пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні вайны і будавала новае жыццё, якое спазнала Чарнобыль і пераломныя 90-ыя гады. Сярод найбольш вядомых - раманы "Глыбокая плынь", "Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды", "Вазьму твой боль", пенталогія "Трывожнае шчасце" і інш. І.Шамякін - аўтар шматлікіх аповесцей, апавяданняў, п'ес, публі-цыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў. Большасць яго мастацкіх твораў інсцэніравана і экранізавана. І.Шамякін - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа, Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання, лаўрэат Літаратурных прэмій імя Я.Коласа, Міністэрства абароны СССР. У адкрыцці выставы прынялі удзел даследчыкі і аматары творчасці Івана Шамякіна, яго сябры і родныя. Вернуться назад |