_______

Разделы


Календарь

«    Июнь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Июнь 2026 (17)
Май 2026 (23)
Апрель 2026 (26)
Март 2026 (24)
Февраль 2026 (21)
Январь 2026 (6)

Партнёры

 
Главная страница » Вучым родную мову разам з музеем! » Дзяды
Дзяды Сегодня, 10:34
ДзядыАдметнай рысай беларускага народа заўсёды з'яўлялася павага да сваіх продкаў, да сваіх каранёў. Шанаванне памерлых, святкаванне дзён памяці родных - неад'емная частка нашай культуры.

У беларусаў душы памерлых продкаў, народны памінальны абрад, а таксама рытуальная вячэра, падрыхтаваная да абраду, называюцца "Дзяды". Паходзяць Дзяды ад дахрысціянскага ўсходне-славянскага звычаю трызны і звязаны з культам продкаў. Пазней абрад ускладніўся напластаваннем хрысціянскай культуры. Важна, што Дзяды прысвечаны ўшанаванню ўсіх продкаў ("дзядоў"), у адрозненні ад каляндарных індывідуальных памінак, што адлічваюць ад дня смерці.

Дзяды спраўляюць да 6 разоў на год (у залежнасці ад мясцовасці). Абавязковымі лічацца Дзяды на Радаўніцу, а таксама перад Масленіцай і Сёмухай. Галоўнымі ж былі і застаюцца Восеньскія (Дзмітраўскія) Дзяды - асяніны, што адзначаліся перад Дзмітравым днём (26 кастрычніка / 8 лістапада). У дзяржаўным календары Беларусі Дзень памяці афіцыйна ўстаноўлены 2 лістапада.
Калі вясной, на Радаўніцу, беларусы ходзяць "у госці" да сваіх продкаў на могілкі, то на Восеньскія Дзяды іх "запрашаюць" за свой стол, каб пачаставаць і аддзячыць за дапамогу і заступніцтва.

Напярэдадні Восеньскіх Дзядоў прынята прыбіраць хату, выносіць смецце, вымыцца ў лазні, пакінуўшы там вядро чыстай вады і новы венік для душ продкаў. Важна памыць вокны, бо лічыцца, што менавіта праз іх душы продкаў трапляюць у хату. На Дзяды ў сям'і гатавалі святочныя і абрадавыя стравы - куццю, бліны, клёцкі, яечню, узвар, мяса. Адсюль і прыказкі: "На Дзяды шмат яды", "Наеўся, як на Дзяды". Па звычаі, частку кожнай стравы сімвалічна адкладаюць у асобны посуд для нябожчыкаў і на ноч са стала не прыбіраюць. Па павер'ях, на вячэру прыйдуць памерлыя сваякі. Рэшткі абрадавай ежы нельга выкідваць - раніцай іх лепш аддаць хатнім жывёлам або аднесці на могілкі. У гэты дзень ні ў якім разе нельга ўспамінаць аб памерлых дрэнна.

Вучым родную мову разам!

 

Дзяды

 

Просмотров: 10
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Вучым родную мову разам з музеем!
  • Абрус


  • Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
     

    Мы в сети

    Популярное

    «Ночь музеев-2026: АРТ-Кола»
    Выставка "Из чего это построено?" Строительные матери ...
    Акция "Я и моя семья - без сквернословия"
    Выставка «Благо приносящие. Искусство Кореи»
    Выставка «Катастрофа на Чернобыльской АЭС: трагедия, па ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения