_______

Разделы


Календарь

«    Сентябрь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Сентябрь 2026 (17)
Август 2026 (19)
Июль 2026 (8)
Июнь 2026 (15)
Май 2026 (22)
Апрель 2026 (20)

Партнёры

 
Главная страница » Вучым родную мову разам з музеем! » Выцінанка
Выцінанка 24 апреля 2026
Выцінанка4 снежня 2024 года элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Выцінанка - традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі» быў уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Выцінанка (таксама вядомая як выразанка, выстраганка, выбiванка) - гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. У Беларусі часцей за ўсе сустракалiся аднаколерныя выцінанкі, але iснавалi i зробленыя ў некалькі слаёў рознага колеру. Створаныя з паперы арнаменты адрознiвалiся выключнай разнастайнасцю: геаметрычныя, раслінныя, зааморфныя, антрапаморфныя.

Узнікненне выцінанкі на беларускіх землях было звязана з развіццём прамысловай вытворчасці паперы і датуецца XVI стагоддзем. У сярэдзіне XIX - пачатку ХХ стагоддзя мастацтва выцінанкі дасягнула свайго росквіту як спосаб упрыгожвання сялянскага інтэр'ера: папяровыя карункі ператвараліся ў фіранкі на вокны, падзоры на паліцы, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамах, упрыгожванні на абразы і інш. Распаўсюджанай традыцыяй было выкарыстанне выцінанкі для дэкарыравання жылля да самых значных святаў - Калядаў і Вялікадня; з тых часоў да нашых дзён захаваўся прыгожы звычай упрыгожвання вокнаў выразанымі з паперы сняжынкамі да Новага года.

Цяпер беларуская выцінанка перажывае сваё адраджэнне, ператвараючыся са сціплага інтэр'ернага ўпрыгожвання ў яркую і самабытную мастацкую з'яву. Майстры выцінанкі ствараюць з паперы паветраныя, вытанчаныя, філігранныя тонкасці творы на самую розную тэматыку, якія нярэдка становяцца часткай музейных і прыватных калекцый, экспануюцца на рэспубліканскіх і міжнародных выставах.

Вучым родную мову разам!

 

Выцінанка

 

Просмотров: 142
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Бранзалет
  • Дыван


  • Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Благо приносящие. Искусство Кореи»
    Выставка «Клоуны: история одной коллекции»
    IV Международная научно-практическая конференция «Гомел ...
    Историко-краеведческий выставочный проект «Моя Гомельщи ...
    Фильм "Неизвестный абонент"

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения