Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Вучым родную мову разам з музеем! > Выцінанка
ВыцінанкаСегодня, 09:13 |
|
Выцінанка (таксама вядомая як выразанка, выстраганка, выбiванка) - гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. У Беларусі часцей за ўсе сустракалiся аднаколерныя выцінанкі, але iснавалi i зробленыя ў некалькі слаёў рознага колеру. Створаныя з паперы арнаменты адрознiвалiся выключнай разнастайнасцю: геаметрычныя, раслінныя, зааморфныя, антрапаморфныя. Узнікненне выцінанкі на беларускіх землях было звязана з развіццём прамысловай вытворчасці паперы і датуецца XVI стагоддзем. У сярэдзіне XIX - пачатку ХХ стагоддзя мастацтва выцінанкі дасягнула свайго росквіту як спосаб упрыгожвання сялянскага інтэр'ера: папяровыя карункі ператвараліся ў фіранкі на вокны, падзоры на паліцы, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамах, упрыгожванні на абразы і інш. Распаўсюджанай традыцыяй было выкарыстанне выцінанкі для дэкарыравання жылля да самых значных святаў - Калядаў і Вялікадня; з тых часоў да нашых дзён захаваўся прыгожы звычай упрыгожвання вокнаў выразанымі з паперы сняжынкамі да Новага года. Цяпер беларуская выцінанка перажывае сваё адраджэнне, ператвараючыся са сціплага інтэр'ернага ўпрыгожвання ў яркую і самабытную мастацкую з'яву. Майстры выцінанкі ствараюць з паперы паветраныя, вытанчаныя, філігранныя тонкасці творы на самую розную тэматыку, якія нярэдка становяцца часткай музейных і прыватных калекцый, экспануюцца на рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Вучым родную мову разам! Вернуться назад |