_______

Разделы


Календарь

«    Июнь 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Июнь 2025 (22)
Май 2025 (10)
Апрель 2025 (20)
Март 2025 (1)
Февраль 2025 (8)
Январь 2025 (7)

Партнёры

 
Главная страница » Новости » Акція “Дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода святкуем разам”
Акція “Дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода святкуем разам” 16 февраля 2023

Акція “Дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода святкуем разам”21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода.

Мова адыгрывае важную ролю для забеспячэння самабытнасці чалавека. Стагоддзямі шматмоўныя і шматкультурныя грамадствы існуюць дзякуючы сваім мовам, якія перадаюць традыцыйныя веды і культурныя адметнасці. Сёння ў свеце існуе каля 6000 моў, але шмат з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Міжнародны дзень роднай мовы быў зацверджаны ЮНЕСКА ў 1999 годзе дзеля захавання моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дзень экскурсавода быў упершыню абвешчаны ў 1990 годзе.

Павелічэнне маштабаў турызму ў свеце прыводзіць да пастаяннага павышэння ролі экскурсаводаў. Сусветны дзень экскурсавода - гэта дадатковая магчымасць распавесці аб значнасці іх працы, а таксама інфармаваць грамадскасць аб найбольш цікавых падзеях у сферы культуры і турызму.

З метай пашырэння выкарастання роднай мовы ў штодзенным жыцці і з нагоды свята экскурсаводаў 19 лютага 2023 г. у 13.00 і 15.00 экскурсіі па палацу Румянцавых і Паскевічаў будуць праходзіць на беларускай мове!

Для наведвання дастаткова купіць уваходны квіток у музей. Пры самастойным наведванні палаца прапануем карыстацца аўдыёгідам на беларускай мове!

 

Кантактныя тэлефоны: (0232) 50-95- 93, 50-96-91, +375 29 174 19 11

E-mail:ansambl.rp@post.gomel.by

Просмотров: 520
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • АКЦЫЯ “ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ І СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ЭКСКУРСАВОДА СВЯТКУЕМ РАЗАМ”
  • Дзень роднай мовы і дзень экскурсавода святкуем разам!


  • Раздел » Новости
     

    Мы в сети

    Популярное

    «Ночь музеев-2025: Музейный субботник»
    Выставка «Территория наследия. Радимичи»
    Выставка «СЕМЕЙНЫЙ ФАРФОР» из собрания музея
    ВЫСТАВКА «Я-СОВЕТСКИЙ ЧЕЛОВЕК»
    Выставка «Путевой лист – Победа!»

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения