Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Новости > Акція “Дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода святкуем разам”

Акція “Дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода святкуем разам”


16 февраля 2023

Акція “Дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода святкуем разам”21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода.

Мова адыгрывае важную ролю для забеспячэння самабытнасці чалавека. Стагоддзямі шматмоўныя і шматкультурныя грамадствы існуюць дзякуючы сваім мовам, якія перадаюць традыцыйныя веды і культурныя адметнасці. Сёння ў свеце існуе каля 6000 моў, але шмат з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Міжнародны дзень роднай мовы быў зацверджаны ЮНЕСКА ў 1999 годзе дзеля захавання моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дзень экскурсавода быў упершыню абвешчаны ў 1990 годзе.

Павелічэнне маштабаў турызму ў свеце прыводзіць да пастаяннага павышэння ролі экскурсаводаў. Сусветны дзень экскурсавода - гэта дадатковая магчымасць распавесці аб значнасці іх працы, а таксама інфармаваць грамадскасць аб найбольш цікавых падзеях у сферы культуры і турызму.

З метай пашырэння выкарастання роднай мовы ў штодзенным жыцці і з нагоды свята экскурсаводаў 19 лютага 2023 г. у 13.00 і 15.00 экскурсіі па палацу Румянцавых і Паскевічаў будуць праходзіць на беларускай мове!

Для наведвання дастаткова купіць уваходны квіток у музей. Пры самастойным наведванні палаца прапануем карыстацца аўдыёгідам на беларускай мове!

 

Кантактныя тэлефоны: (0232) 50-95- 93, 50-96-91, +375 29 174 19 11

E-mail:ansambl.rp@post.gomel.by


Вернуться назад