Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Культурно-массовые мероприятия > Мерапрыемства “Песняры Беларусі”. Да 140-годдзя з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа

Мерапрыемства “Песняры Беларусі”. Да 140-годдзя з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа


23 сентября 2022
Мерапрыемства “Песняры Беларусі”. Да 140-годдзя з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба КоласаУ года гістарычнай памяці варта яшчэ раз звярнуцца да гісторыі і культуры сваёй краіны, да лёсаў яе выдатных дзеячаў, якія зрабілі свой унёсак у развіццё Беларусі. Тым больш, што ў 2022 годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Гэтым двум беларускім песнярам было наканавана нарадзіцца ў адзін час, прайсці побач праз усё асабістае і творчае жыццё, пакінуць багатую літаратурную спадчыну. Адны лічаць іх дзвюма паловамі аднаго творчага месяца, другія - адной душой, што жыла ў дзвюх асобах, а трэція - лёдам і полымем беларускай літаратуры. Імёны Купалы і Коласа назаўжды ўпісаныя ў летапіс беларускай і сусветнай літаратуры.
Супрацоўнікі музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля сумесна з абласной універсальнай бібліятэкай імя У.І. Леніна падрыхтавалі мерапрыемства да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вас чакае знаёмства з творчасцю пісьменнікаў, а таксама з цікавымі фактамі іх біяграфій. У кожнага з іх быў свой непаўторны чалавечы характар і свой асабісты жыццёвы шлях.
Акрамя таго, у калоннай зале палаца Румянцавых і Паскевічаў будзе працаваць кніжная выстава, на якой будуць прадстаўлены кнігі пра жыццё і творчасць класікаў беларускай літаратуры, іх творы, літаратуразнаўчыя артыкулы, зборнікі матэрыялаў.
Наведаць выставу можна да 25 верасня ўключна.
Кантактныя тэлефоны: (0232) 50-95-93, 50-96-91, +375 (29) 174 19 11

Вернуться назад