Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Выстава "Край палешукоў"
Выстава "Край палешукоў"25 января 2019 |
Наша старонка завецца Палессе, і палешукі - гэта мы з вамі, бялявыя ды чарнявыя, розныя па віду, сходныя па каштоўнасцях жыцця. Беларуская зімка. Вясновыя замалеўкі. Летні поўдзень. Подых восені... Краявіды Палесся гэта цуд, падараваны нам прыродай. Каб дакрануцца да нечага нябачнага, але чутнага, істотнага, сапраўднага, існуюць творцы, якія з фотаапаратам ці паходным эцюднікам праходзяць дзесяткі альбо сотні кіламетраў пры любым надвор'і, каб засеч "момант ісціны" жыцця прыроды, падараваць яго нам, занятым штодзённай працай у горадзе... Пад час адкрыцця выставы Ўладзіміра Вераб’я шляхам народнага галасавання былі вызначаны працы, якія найбольш спадабаліся гледачам. З вялікім адрывам ад іншых апынулася фота старой сялянкі з казой “Надзеіна карміцелька” (фота Алега Белавусава). 8 здымкаў з 33-х, сярод якіх: “Зімовая раніца”, “Баба Ніна”, “Да роднага берага”, “У чаканні цяпла” і іншыя, пароўну занялі другую ганаровую пазіцыю. Дзякуем усіх прагаласаваўшых!
Куратар навуковы супрацоўнік мастацкага аддзелу А.Калугіна
Тэл. для сувязі: 70-33-41, 75-89-11
E-mail: ansambl.rp@mail.ru
Вернуться назад |