_______

Разделы


Календарь

«    Март 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив

Март 2024 (17)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)
Октябрь 2023 (15)

Партнёры

 
Главная страница » Выставки » Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”
Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955” 24 февраля 2016

Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”З 4 лютага 2016 г. у паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў працуе гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”. Гэты праект прысвечаны 70-й гадавіне Другой сусветнай вайны, 70-й гадавіне вызвалення Варшавы і  35-годдзю ўнясення рэканструкцыі «Старога горада» Варшавы ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Выстава арганізавана сумесна з Домам сустрэч з гісторыяй (Варшава) і Польскім Інстытутам у Мінску.

На выставе прадстаўлены фотаздымкі квітнеючай даваеннай Варшавы, Варшавы разбуранай і пасляваеннае аднаўленне горада.

Разбурэнне Варшавы з'яўляецца беспрэцэдэнтным. Ніводная еўрапейская сталіца не падвяргалася сістэматычнаму знішчэнню толькі па волі акупантаў.

Варшава – да 1 верасня 1939 года сталіца ІІ Рэчы Паспалітай, якая налічвала 1 млн 300 тыс. жыхароў і была цэнтрам палітычнага, культурнага і грамадскага жыцця краіны – мусіла спачатку стаць правінцыйным нямецкім горадам, а пазней – пасля пачатку Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года – знікнуць з паверхні зямлі, згодна з загадам кіраўнікоў Трэцяга рэйха.

Калі 17 студзеня 1945 года на левабярэжную частку горада ўвайшла Чырвоная Армія і Войска Польскае, ён быў спустошаны і на 80% знішчаны. Варшава рабіла настолькі страшэннае ўражанне, што ўзнікалі ідэі пакінуць яе ў такім стане ў якасці помніка. Аднак было вырашана адбудаваць горад.

Менавіта ў Варшаве ўпершыню ў гісторыі чалавецтва ў такім масштабе пачалося аднаўленне не адзінкавых помнікаў, а цэлых гістарычных фрагментаў горада. Піянерскі і ўнікальны характар гэтай рэканструкцыі быў ацэнены міжнароднай думкай у 1980 годзе, калі варшаўскі Стары горад быў занесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Выстава працуе толькі да 28 лютага 2016 г.

Уваход на выставу ўключаны ў кошт квітка на гістарычную экспазіцыю палаца Румянцавых і Паскевічаў.

Кантактныя тэл.: (232)75 89 11, 70 33 40.

 

Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”   Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”   Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”

Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”   Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”   Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”


 


Просмотров: 1737
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава «ПАЭТ РЭПАРТАЖУ. РЫШАРД КАПУСЦІНСКІ»
  • ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ПОЛЬСКАГА МАСТАКА АНДЖЭЯ СТРУМІЛЫ


  • Раздел » Выставки
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Выставка «Древо жизни»
    Выставка произведений гомельских художников к Году мира ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль