Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”
Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955”24 февраля 2016 |
На выставе прадстаўлены фотаздымкі квітнеючай даваеннай Варшавы, Варшавы разбуранай і пасляваеннае аднаўленне горада. Разбурэнне Варшавы з'яўляецца беспрэцэдэнтным. Ніводная еўрапейская сталіца не падвяргалася сістэматычнаму знішчэнню толькі па волі акупантаў. Варшава – да 1 верасня 1939 года сталіца ІІ Рэчы Паспалітай, якая налічвала 1 млн 300 тыс. жыхароў і была цэнтрам палітычнага, культурнага і грамадскага жыцця краіны – мусіла спачатку стаць правінцыйным нямецкім горадам, а пазней – пасля пачатку Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года – знікнуць з паверхні зямлі, згодна з загадам кіраўнікоў Трэцяга рэйха. Калі 17 студзеня 1945 года на левабярэжную частку горада ўвайшла Чырвоная Армія і Войска Польскае, ён быў спустошаны і на 80% знішчаны. Варшава рабіла настолькі страшэннае ўражанне, што ўзнікалі ідэі пакінуць яе ў такім стане ў якасці помніка. Аднак было вырашана адбудаваць горад. Менавіта ў Варшаве ўпершыню ў гісторыі чалавецтва ў такім масштабе пачалося аднаўленне не адзінкавых помнікаў, а цэлых гістарычных фрагментаў горада. Піянерскі і ўнікальны характар гэтай рэканструкцыі быў ацэнены міжнароднай думкай у 1980 годзе, калі варшаўскі Стары горад быў занесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Выстава працуе толькі да 28 лютага 2016 г. Уваход на выставу ўключаны ў кошт квітка на гістарычную экспазіцыю палаца Румянцавых і Паскевічаў. Кантактныя тэл.: (232)75 89 11, 70 33 40.
Вернуться назад |