Гомельский дворцово-парковый ансамбль > Выставки > Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Беларусі В.К. Цвірко і У.П. Кароткага
Выстава «Люблю наш край, старонку гэту...» , прысвячаецца памяці мастакоў Беларусі В.К. Цвірко і У.П. Кароткага18 декабря 2013 |
![]() У 1963 годдзе В.К.Цвірко было прысвоена званне "Народны мастак БССР". Сення яго творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, фондзе Саюза мастакоў Беларусі, Трэцьякоўскай галерэі, шматлікіх прыватных калекцыях на Радзіме і па за мяжой. На выставе прадстаўлены творы мастака з фондаў музея Гомельскага палацава- паркавага ансамблю. Некаторыя экспануюцца ўпершыню. Захапляўся творчасцю В.К. Цвірко і гомельскі мастак У.П.Кароткі. Пра яго ен гаварыў проста: "Гэта глыба". Уладзіміру Пятровічу 4 кастрычніка гэтага года споўнілася б 75 год. Ен нарадзіўся ў Гомелі і свае першыя сакрэты майстэрства набываў у студыі выяўленчага мастацтва пры гомельскім палацы культуры і тэхнікі чыгуначнікаў. У ліку яго настаўнікаў былі сапраўдныя карыфеі для гомельскай таленавітай моладдзі - мастакі В.Ф.Казачэнка , Б.Ф.Звінагродскі, А.М.Шаўчэнка... Ужо 1962 года Уладзімір Кароткі прымае ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах у якасці таленавітага майстра акварэлі і пастэлі. Творы Кароткага прысвечаны роднай зямлі, цудоўным пейзажам, мілым сэрцу куткам малой радзімы. Ен назаўседы пакінуў нам свой мастацкі погляд на розныя куткі роднай зямлі. Кожны дзень, на світанку, ен накіроўвайся на асабістныя пленэры, каб убачыць неверагоднае ў абыдзеным і данесці гэта да нас праз свае творы. Тыя, хто ведаў Уладзіміра Пятровіча асабіста, каму пашчасціла слухаць яго роспаведы пра жыцце, аб вечнасці, памятаюць яго, як чалавека вялікай душы, цудоўнага мастака, добрага і надзейнага сябра. У зборы твораў сучаснага выяўленчага мастацтва у музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля захоўваецца больш 40 твораў мастака. Амаль усе яны былі падараваны мастаком, а пасля таго, як мастака не стала, гэта рабілі яго родныя. Наша выстава - гэта дань памяці мастакам, якія пакінулі добры след у мастацтве і сэрцах людзей. Контактные телефоны: (0232) 74-19-11, 74-65-75 Вернуться назад |