_______

Разделы


Календарь

«    Апрель 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Июль 2026 (12)
Июнь 2026 (16)
Май 2026 (22)
Апрель 2026 (24)
Март 2026 (26)
Февраль 2026 (20)

Партнёры

 
Главная страница » Материалы за 24.04.2026
Культурна-асветніцкае мерапрыемства для вучняў 4-5 класаў па ручной лепцы з гліны 24 апреля 2026

Культурна-асветніцкае мерапрыемства для вучняў 4-5 класаў па ручной лепцы з гліны24 красавіка 2026 г. а 13.00 у рамках акцыі "Кожная пятніца - роднае, сваё" у залах выставачнага праекта "Тэрыторыя спадчыны. Радзімічы» адбылося культурна-асветніцкае мерапрыемства для вучняў 4-5 класаў па ручной лепцы з гліны. Дзеці пазнаёміліся з рамеснай традыцыяй ганчарства, гісторыяй яе зараджэння, а таксама яны самастойна паспрабавалі зляпіць посуд па тэхналогіях, якім больш за дзве тысячы гадоў.
Кошт уваходу - квіток на наведванне пастаянных і часовых экспазіцый палаца Румянцавых і Паскевічаў
Інфармацыя па тэл.: (0232) 50-95-43

Раздел » Культурно-массовые мероприятия
Выцінанка 24 апреля 2026
Выцінанка4 снежня 2024 года элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Выцінанка - традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі» быў уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Выцінанка (таксама вядомая як выразанка, выстраганка, выбiванка) - гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. У Беларусі часцей за ўсе сустракалiся аднаколерныя выцінанкі, але iснавалi i зробленыя ў некалькі слаёў рознага колеру. Створаныя з паперы арнаменты адрознiвалiся выключнай разнастайнасцю: геаметрычныя, раслінныя, зааморфныя, антрапаморфныя. Узнікненне выцінанкі на беларускіх землях было звязана з развіццём прамысловай вытворчасці паперы і датуецца XVI стагоддзем. У сярэдзіне XIX - пачатку ХХ стагоддзя мастацтва выцінанкі дасягнула свайго росквіту як спосаб упрыгожвання сялянскага інтэр'ера: папяровыя карункі ператвараліся ў фіранкі на вокны, падзоры на паліцы, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамах, упрыгожванні на абразы і інш. Распаўсюджанай традыцыяй было выкарыстанне выцінанкі для дэкарыравання жылля да самых значных святаў - Калядаў і Вялікадня; з тых часоў да нашых дзён захаваўся прыгожы звычай упрыгожвання вокнаў выразанымі з паперы сняжынкамі да Новага года. Цяпер беларуская выцінанка перажывае сваё адраджэнне, ператвараючыся са сціплага інтэр'ернага ўпрыгожвання ў яркую і самабытную мастацкую з'яву. Майстры выцінанкі ствараюць з паперы паветраныя, вытанчаныя, філігранныя тонкасці творы на самую розную тэматыку, якія нярэдка становяцца часткай музейных і прыватных калекцый, экспануюцца на рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Вучым родную мову разам!
Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
 

Мы в сети

Популярное

«Ночь музеев-2026: АРТ-Кола»
26 июня 2026 г. начнет работать культурно-образовательн ...
Выставка "Из чего это построено?" Строительные матери ...
22 июня плохая погода
Выставка «Благо приносящие. Искусство Кореи»

Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
Политика в отношении обработки персональных данных
Политика видеонаблюдения