 |
_______ |
 |
 |



|  |
|
 |
22 июня плохая погода |
22 июня 2026 |
 |
 |
Уважаемые посетители парка!
В связи с неблагоприятными погодными условиями и сильными порывами ветра,
просим Вас соблюдать осторожность и воздержаться от посещения парка!
Спасибо за понимание.
Администрация
|
 |
 |
Дыван |
19 июня 2026 |
 |
 |
 Беларускі дыван - гэта ні ў якім разе не мэбля, але пасядзець на ім магчыма: калі ён, напрыклад, ляжыць на падлозе або засцелены на ложак (посцілка). Але найчасцей дываны ўсе ж такі прыбіваліся да сцяны - так яны і ўпрыгожвалі, і ўцяплялі жыллё. Дыван - гэта тканы (радзей вышываны, вязаны) выраб з воўны, бавоўны, лёну або шоўку. На беларускіх землях дыванаткацтва вядома яшчэ з часоў Старажытнай Русі: існавалі ткацкія цэхі ў гарадах, ткацкія майстэрні пры маёнтках і манастырах. Таму і кампазіцыі, і тэхнікі, і колеравыя схемы былі дасканала распрацаваны: выкарыстоўвалі пераборнае і падвойнае ткацтва, геаметрычныя і стылізаваныя раслінныя арнаметы. Самыя прыгожыя дываны, найчасцей з пэўнымі сюжэтамі ў малюнку (выявамі хлопца і дзяўчыны, птушак, дрэва жыцця) выкарыстоўвалі падчас вясельных абрадаў. |
 |
 |
Дудка |
12 июня 2026 |
 |
 |
 Дудка - просты, але такі блізкі сэрцу кожнага беларуса музычны інструмент! Нашым продкам яна была знаёмая аж з 2-га тысячагоддзя да нашай эры. Рабіліся традыцыйныя дудкі з розных парод дрэў - з клёну, сасны, ліпы, крушыны, арэшніку, ясеню. Знешне гэты інструмент нагадвае флейту - таксама доўгая трубка з 5-8 бакавымі ігравымі адтулінамі-галаснікамі, да таго ж уладкаваная свістковым прыстасаваннем у верхнім канцы. Дудка на беларускіх прасторах мела шмат лакальных назваў (жалейка, пішчэлка, сапёлка, свірасцелка, шасцяруха), а агульная любоў да яе абумовлівалася, у першую чаргу, яе прыгожым, часам мяккім і павольным, а часам моцным і звонкім, гучаннем, якое нагадвала спевы птушак. |
 |
 |
Дзьмухавец |
5 июня 2026 |
 |
 |
Як толькі пачынае прыграваць вясновае сонейка, яны з'яўляюцца і абсыпаюць сабою ўсю зямлю - як вяснушкі твар. Гэтыя маленькія кветачкі і самі падобныя да сонейка - круглыя, яркія, зіхатлівага жоўтага колеру, з пухнатымі пялёсткамі-праменьчыкамі, і ад аднаго погляду на іх становіцца цёпла і радасна. Ёсць у іх і іншая выява: рыхтуючыся рассеяцца на наступны год, яны прымаюць форму серабрыста-белых шарыкаў, якія нагадваюць месяц, такіх мяккіх і паветраных, што проста немагчыма ўтрымацца, каб не дунуць на іх, адпраўляючы дзясяткі "парашутыстаў" у палёт у пошуках новых тэрыторый рассялення. Вось гэтае самае жаданне дзьмухнуць і падарыла кветцы назву ў нашай роднай мове - "дзьмухавец". Дзьмухаўцы ўсім нам знаёмыя з дзяцінства: гэтыя непатрабавальныя кветкі растуць усюды ў вялікай колькасці, і з імі вельмі весела гуляць - плесці вянкі і гірлянды, а з полых сцяблінак, падзяляючы іх на палоскі, ствараць лялячак і рабіць ім разнастайныя прычоскі. Пры гэтым не ўсе ведаюць, што дзьмухаўцы дапамагаюць арыентавацца ў часе (раскрываюцца а 6 раніцы і закрываюцца а 15 дня) і надвор'і (зачыняюцца перад дажджом), могуць разнастаіць меню (з лісця робяць салаты, з абсмаленых каранёў - напой, падобны на каву, а з кветак - варэнне, віно і нават піва) і выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне (пры захворваннях лёгкіх, жоўцевага пузыра і нават пры ўкусах пчол). А яшчэ карані гэтай расліны дасягаюць у даўжыню 3 метраў, сцеблы вырастаюць на 10 см у суткі, а адно суквецце здольна даць да 200 адзінак насення. Дзьмухавец - сапраўдны сімвал жыццеўстойлівасці і вынослівасці!
|
 |
|
|
|