 |
_______ |
 |
 |



|  |
|
 |
"Капельницы" для деревьев |
10 августа 2026 |
 |
 |
 Многие посетители парка могли видеть на деревьях установленные капельные системы и задавались вопросом: что это такое и для чего их установили? В настоящее время на территории парка проводится лечение деревьев от вредителя, который специализируется преимущественно на ясенях и называется «изумрудная ясеневая златка». Взрослые особи вредителя питаются зеленой массой дерева, но наибольший ущерб приносят личинки насекомого, которые вгрызаются в кору, повреждают питающие сосуды дерева, после чего растение просто усыхает без питания. Наиболее известный метод борьбы с насекомыми-вредителями - это опрыскивание инсектицидами по кроне и стволу. Но в парке данный метод применить невозможно из-за значительной высоты деревьев и иных их биометрических параметров, а также применения инсектицидов методом опрыскивания или внесения в почву в городских условиях имеют существенное ограничение. Насаждения ясеня в парке являются как культурно-исторической, так и ботанической ценностью и сохранить их - сейчас наша основная задача. Поэтому совместно со специалистами Института леса НАН Беларуси было принято решение попробовать капельный метод борьбы с вредителем. |
 |
 |
Жорны |
31 июля 2026 |
 |
 |
Адно з маленькіх цудаў паўсядзённасці - з'яўленне на стале духмянага гарачага хлеба - яшчэ колькі гадоў таму было б немагчыма без жорнаў, або ручнога млыну. Гэта прылада для памолу зерня складалася з двух дыскаў дыяметрам 35-50 см і таўшчынёю 10-15 см, пастаўленых адзін на аднаго ў скрынку або станок, але існавалі і больш складаныя канструкцыі: з дыскамі памерам да 70 см, з якіх ніжні быў цяжэйшы і нерухомы, а верхні - лягчэйшы, з адтулінай пасярэдзіне для засыпкі зерня; такія жорны мелі спецыяльны механізм, які прыводзіў іх у рух і дазваляў рэгуляваць мліва. Жорны рабіліся або з камянёў (граніту, пясчаніку), з насечкамі на рабочай паверхні для лепшага размолу, або з дубовых калодак, на якія набіваліся кавалачкі жалеза або чыгуну. Ручны млын з'яўляўся неад'емнай прыналежнасцю сялянскай гаспадаркі (бо памол на старане каштаваў дзесятую частку ад прывезенага зерня) і стаяў звычайна ў сенцах, радзей - у хаце. Выкарыстоўваліся жорны ажно да 50-х гадоў мінулага стагоддзя.
|
 |
 |
Жабрак |
24 июля 2026 |
 |
 |
 Быць жабраком - гэта значыць існаваць за кошт ахвяраванняў ды міласці. Беднасць, войны, эпідэміі, неўраджаі і іншыя ўзрушэнні спрыялі ў мінулым прытоку ў гэты стан беззямельных і збеглых сялян, гарадскога плебсу, калек ("уломных"), хворых, сірат, старых і іншых. Акрамя прыватных асоб, апеку над жабракамі трымалі цэрквы, рэлігійныя брацтвы, рамесныя цэхі і іншыя аб'яднанні: за іх кошт утвараліся шпіталі, начлежкі, раздавалася міласціна падчас святаў і ўрачыстасцяў. У XVI-XVIII ст. пры гарадскіх магістратах існавалі спецыяльныя службовыя чыны - "старасты калецкія", якія складалі рэестры жабракоў і сачылі за іх жыццем. У некаторых гарадах беларускіх зямель жабракі ўтваралі ўласныя цэхі або братствы, часам са статутамі, органамі самакіравання і сакрэтнымі (умоўнымі) мовамі. Жабраваць маглі не толькі гаротнікі, але і вандроўнікі: рамеснікі, студэнты, манахі, якіх чалавечая дабрыня адорвала часам бясплатным начлегам, харчамі або грашыма. У традыцыйнай беларускай культуры да жабракоў ставіліся неадназначна. На ранніх этапах існавала тэндэнцыя сакралізацыі жабракоў, бо яны здаваліся вельмі блізкімі да Хрыста па ладзе жыцця. Іх звалі старцамі, дзядамі - таксама, як і продкаў; лічылася, што жабракі здольныя хадзіць на той свет і кантактаваць з памерлымі, таму ім перадавалі рэшткі памінальнай вячэры на Дзяды і Радаўніцу, а таксама рэчы, што забылі пакласці ў труну нябожчыка падчас пахавання. Нельга было адмовіць жабраку ў хлебе, бо гэта стварала пагрозу будучаму дабрабыту. Хлебныя кавалачкі, што некаторы час былі ў жабракоў, маглі выкарыстацца як лекі для хворых дамашніх жывёлін. Распаўсюджанымі ў фальклоры матывамі з'яўляюцца сюжэт пра вандруючага Бога, які пад выглядам жабрака ходзіць сярод людзей і адорвае або карае іх ў адпаведнасці з іх адносінамі і ўчынкамі, і павер'і пра «старэцкія спадкі» - назапашаныя старцам каштоўнасці, якія ён захоўваў у давераных асоб "на чорны дзень". На позніх этапах традыцыйнай культуры сакралізацыя жабракоў паступова саступае месца негатыўнаму стаўленню да беднасці, няздольнасці да працы, маргінальнага статусу гэтай сацыяльнай групы. |
 |
|
|
|