_______

Разделы


Календарь

«    Апрель 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Апрель 2026 (16)
Март 2026 (25)
Февраль 2026 (21)
Январь 2026 (6)
Декабрь 2025 (18)
Ноябрь 2025 (11)

Партнёры

 
Главная страница » Вучым родную мову разам з музеем! » Бэз
Бэз 31 марта 2026
БэзРасталі снягі, ярка свеціць сонца, і, нібы прадчуваючы надыходзячы сезон усеагульнага цвіцення, набухлі пупышкі на галінках бэзу - куста, які здаўна выкарыстоўваецца для дэкарыравання паркаў, садоў і аранжарэй. Непераборлівасць, далікатны водар, выключная разнастайнасць адценняў суквеццяў (ад белага і бледна-блакітнага да пурпурнага і насычана-фіялетавага) і амаль 2300 вядомых ў свеце сартоў - усё гэта робіць бэз даволі папулярным. Дарэчы, 10 з іх, у тым ліку сарты «Абаронцам Брэста», «Несцерка», «Прымроўз», «Мадам Казімір Пяр'е», «Паўлінка», «Жамчужына», можна ўбачыць у сірынгарыі гомельскага парка, створаным на набярэжнай 15 верасня 2016 года. На тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля расце і сапраўды ўнікальны бэз - «Княгіня Ірына», выведзены ў 2017 годзе Цэнтральным батанічным садам НАН Беларусі і высаджаны ў 2019-м - у год стагоддзя музея. Сорт носіць імя Ірыны Іванаўны Паскевіч, графіні Эрыванскай, найсвятлейшай княгіні Варшаўскай, - апошняй уладальніцы гомельскага маёнтка і гаспадыні палаца.

Лічыцца, што назва «бэз» узыходзіць да праславянскага «bazъ» («бузіна»). І ў бузіны, і ў бэзу лёгка выдаляецца цэнтральная частка ствала, дзякуючы чаму атрымліваецца полая трубачка, з якой зручна вырабляць флейты ці падобныя ім музычныя інструменты. І гэта не адзіны «ўклад» бэзу ў развіццё мастацтва: яго квітнеючыя галіны, якія пахнуць за акном ці ў букеце на стале, нязменна натхнялі мастакоў на стварэнне жывапісных і акварэльных шэдэўраў. Прыкладам можа служыць карціна Святланы Львоўны Курашовай з фондаў нашага музея. У яе нацюрмортах кветкі бэзу часта з'ўляюцца цэнтрам кампазіцыі.

Вучым родную мову разам!

Бэз

Просмотров: 70
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Вучым родную мову разам з музеем!
  • Бурштын


  • Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Территория наследия. Радимичи»
    Выставка "Из чего это построено?" Строительные матери ...
    Выставка живописи и графики "Аким Шевченко. В поиске"
    Чтобы чувствовать. Выставка картин из коллекции Приорба ...
    Временная экспозиция «“Вецер часу не развее памяць нашу ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения