 |
_______ |
 |
 |



|  |
|
 |
Бранзалет |
20 марта 2026 |
 |
 |
 Упрыгожванні круглай (часцей за ўсё) формы, якія насілі на руках (а ў некаторых культурах і на нагах), у беларускай мове носяць назву бранзалеты. Гэтыя аксэсуары на нашых землях вядомыя з даўніх часоў. Археалагічныя раскопкі старажытнарускіх гарадоў - Гомеля, Турава, Рагачова і іншых населеных пунктаў вобласці паказваюць наяўнасць бранзалетаў, выкананых са шкла, бронзы, медзі, жалеза, срэбра. Асаблівай разнастайнасцю адрозніваюцца вырабы са шкла X-XIII стст.: гладкія акруглага сячэння, кручаныя, вітыя, рыфленыя, плоскія, з унутраным металічным дротам. Выкарыстанне рознай сыравіны, фарбавальнікаў і тэхналогій дазваляла дамагчыся шырокага спектру адценняў зялёнага, бірузовага, карычневага, фіялетавага, сіняга і жоўтага колераў, а арнаментацыя і асобныя прыёмы дэкарыравання, напрыклад, шырока распаўсюджанае перавіццё жоўтай непразрыстай ніткай, ператварала бранзалеты ў сапраўдныя творы мастацтва, якія ўяўляюць значную цікавасць для даследчыкаў. Вывучэнне падобных знаходак дазваляе сфарміраваць уяўленні аб узроўні дастатку і эканамічнага развіцця, культурных і модных тэндэнцыях, асаблівасцях вытворчасці асобных рэгіёнаў і гандлёвых сувязях. Бранзалет, які мы прэзентуем вам сёння, можна ўбачыць на выставе «Тэрыторыя спадчыны. Радзімічы».
Вучым родную мову разам! |
 |
 |
Выставка «Территория наследия. Радимичи» |
20 марта 2026 |
 |
 |
Выставочный проект «Территория наследия. Радимичи» основан на материалах археологических исследований погребальных памятников X-XII вв. на территории Гомельского Поднепровья. Их выявление и изучение, порой не одним поколением исследователей, позволяет в итоге получить представление о движущих силах процессов, характеризующих историческое прошлое, взглянуть изнутри на материальный и духовный мир людей, проживавших на определенной территории, а также их окружения. Именно археология привносит человека в историю через созданные им предметы. Какие это предметы и что они могут рассказать, можно будет узнать в выставочном зале Гомельского дворцово-паркового ансамбля. Проект реализован при поддержке гранта Президента Республики Беларусь в сферах науки, образования, здравоохранения, культуры, молодежной политики. Выставка «Территория наследия. Радимичи» работает с 27 декабря 2024 г. в центральной части дворца Румянцевых и Паскевичей.
|
 |
 |
Бажніца |
13 марта 2026 |
 |
 |
 Беларускае слова «бажнiца» - шматзначнае. У старадаўнія часы ім абазначалі паганскія свяцілішчы, у хрысціянскую эпоху - невялікія іканастасы або нават мініяцюрныя капліцы, якія ўзводзіліся ў месцах, дзе часта здзяйсняліся малітвы: на могілках, каля прыдарожных і прысядзібных крыжоў, над асабліва шанаванымі крыніцамі. Бажніцы маглі быць прамавугольнай і трохкутнай формы, багата ўпрыгожваліся разьбой, выцінанкамі, роспісам, а таксама ручнікамі, якія сімвалізуюць падзяку тых, хто моліцца за выкананне ўзнесеных просьбаў. |
 |
|
|
|