1 кастрычніка 2020 года адкрылася выстава "Стоп-кадр" сучаснага жывапісу гомельскага мастака Юрыя Платонава.
Чаму выстава традыцыйнага жывапісу алеем мае назву нібыта нейкая фотавыстава? Творчы падыход Юрыя ў апошні час нагадвае імгненнае рэагаванне на навакольны свет. Раз пораз Платонаў выходзіць, выязджае, вылятае, каб амаль спантанна зафіксаваць краявід, які неўзабаве з'яўляецца перад ім. Вось так і атрымліваецца высокамастацкі стоп-кадр.