_______

Разделы


Календарь

«    Ноябрь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив

Ноябрь 2026 (4)
Октябрь 2026 (19)
Сентябрь 2026 (26)
Август 2026 (21)
Июль 2026 (8)
Июнь 2026 (15)

Партнёры

 
Главная страница » Вучым родную мову разам з музеем! » Люстэрка
Люстэрка Вчера, 09:53

У лацінскай мове ёсць дзеяслоў "lustrare" - "асвятляць", "блішчаць". Ад яго ўтварылася італьянскае "lustro" - "бляск", "вотбліск". Праз нейкі час яно трапіла на польскія землі, дзе "нарадзіла" слова "lusterko", якое, у сваю чаргу, з'явілася продкам для нашага беларускага люстэрка.
Люстра (люстэрка) - гэта гладкая паверхня, якая адлюстроўвае святло і іншыя віды выпраменьвання, ствараючы малюнак аб'ектаў, якія знаходзяцца перад ёй. Першыя люстэркі з'явіліся яшчэ ў бронзавым веку. Доўгі час асноўнымі матэрыяламі для іх вырабу былі медзь, бронза, срэбра, а вядучымі тэхнікамі - шліфоўка і паліроўка. У XIII ст. пачалі ствараць люстры са шкла, але выглядалі яны вельмі незвычайна, бо працэс вырабу ажыццяўляўся наступным чынам: спачатку са шкла выдувалі шар, потым у яго залівалі для пакрыцця волава, а пасля шар разбівалі і ўжо з атрыманых асколкаў збіралі люстэрка. Манапалістам вытворчасці напачатку з'яўлялася Венецыя, і яе вырабы, хаця і вельмі якасныя, каштавалі неверагодна дорага - як цэлыя маёнткі або шэдэўры мастацтва, таму былі даступныя толькі манархам і заможнаму набілітэту, а сакрэты вытворчасці дбайна ахоўваліся. Але, нягледзячы на гэта, прадпрымальныя французы здолелі завалодаць тэхналогіяй і распачаць уласны выраб. Дарэчы, менавіта яны вынайшлі спосаб раскатваць яшчэ гарачае шкло на меднай паверхні для атрымання плоскіх люстэркавых лістоў. Да вытворчасці далучыліся таксама нямецкія і багемскія заводы, што дазволіла значна знізіць кошт люстэркаў ужо ў XVIII ст.
Люстэркі выкарыстоўваюцца не толькі ў побыце, але і ў дызайне інтэр'ераў, навуцы, медыцыне, тэхніцы, прамысловасці, будаўніцтве. Асобнае месца яны займаюць у старажытных міфах і павер'ях. Напрыклад, люстэрка - верны дапаможнік дзяўчыны падчас калядных або купальскіх гаданняў на суджанага: "Сужаны-ражаны, прыйдзі да мяне павячэраць, сябе паказаць і мяне паглядзець!", "Сужаны мой, ражаны, прыйдзі, прычашы мне галаву, пакажыся ў люстэрку!".
Вучым родную мову разам!

 

Люстэрка

Просмотров: 23
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Імбрык
  • Куфар


  • Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
     

    Мы в сети

    Популярное

    • Выставка «Благо приносящие. Искусство Кореи»
    • Выставка «Клоуны: история одной коллекции»
    • Историко-краеведческий выставочный проект «Моя Гомельщи ...
    • Фильм "Неизвестный абонент"
    • Выставка «Знаковая пластина. К 100-летию открытия Берды ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения