_______

Разделы


Календарь

«    Июль 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив

Июль 2026 (6)
Июнь 2026 (18)
Май 2026 (22)
Апрель 2026 (26)
Март 2026 (24)
Февраль 2026 (20)

Партнёры

 
Главная страница » Вучым родную мову разам з музеем! » Елка
Елка Сегодня, 13:24
ЕлкаУсім нам вядомае з дзяцінства вечназялёнае дрэва, якое з'яўляецца сёння абавязковым атрыбутам святкавання Новага года і Калядаў - елка. Менавіта яе мы па традыцыі ўпрыгожваем разнастайнымі цацкамі, гірляндамі і агеньчыкамі. Але ж у традыцыйнай беларускай культуры елка грала асаблівую ролю і асацыявалася не толькі з зімовымі святамі.

У балта-славянскай традыцыі елка лічыцца дрэвам, звязаным са светам памерлых. Таму яе галінкі і сёння выкарыстоўваюцца ў пахавальным абрадзе - з іх робяць вянкі, іх кідаюць на дарогу да могілак і г.д. Бо вечназялёнае дрэва асацыюецца з вечнасцю жыцця. Пры гэтым елку забараняецца садзіць блізка ля хаты, каб яна не "прыцягвала" смерць у дом.

Елка займала значнае месца і ў вясельным абрадзе беларусаў. Маладая з дружкамі ўпрыгожвалі яе ў зборную суботу папяровымі кветкамі, стужкамі, цукеркамі. Невялікае дрэўца, яго вершаліну або галінку ўторквалі ў каравай ці ставілі на спецыяльную падстаўку. Да таго ж у вядомай неглюбскай ткацкай традыцыі да сённяшняга дня захаваўся арнамент "елка", які ткуць на вясельных ручніках.

На Палессі елку ўпрыгожвалі на Масленіцу. А на Вадохрышча ёю абтыкалі палонку, у якой асвячалася вада; лапкі яловых галінак падкладвалі пад квактух, каб было болей куранят, а ўтыркнутыя ў страху галінкі вадохрышчанскіх елак засцерагалі хату ад удару Перуна. Лічылася, што ў елку ніколі не біў Пярун, таму падчас навальніцы трэба хавацца менавіта пад яе. Па хрысціянскай легендзе, калі слугі цара Ірада хацелі забіць немаўля Хрыста, то Божая Маці схавала яго пад елку, якая сама апускала сваё галлё, каб прыкрыць дзіця. За гэта Бог асвяціў дрэва і прызначыў заўжды яго ставіць у хаце або класці за абразы на Каляды і Вялікдзень.

Вучым родную мову разам!

 

Елка

 

 

Просмотров: 12
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Дыван
  • Вучым родную мову разам з музеем!


  • Раздел » Вучым родную мову разам з музеем!
     

    Мы в сети

    Популярное

    «Ночь музеев-2026: АРТ-Кола»
    26 июня 2026 г. начнет работать культурно-образовательн ...
    Выставка "Из чего это построено?" Строительные матери ...
    22 июня плохая погода
    Акция "Я и моя семья - без сквернословия"

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль
    Политика в отношении обработки персональных данных
    Политика видеонаблюдения