_______

Разделы


Календарь

«    Март 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив

Март 2024 (16)
Февраль 2024 (10)
Январь 2024 (15)
Декабрь 2023 (10)
Ноябрь 2023 (10)
Октябрь 2023 (15)

Партнёры

 
Главная страница » Выставки » ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ПОЛЬСКАГА МАСТАКА АНДЖЭЯ СТРУМІЛЫ
ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ПОЛЬСКАГА МАСТАКА АНДЖЭЯ СТРУМІЛЫ 20 февраля 2015

ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ПОЛЬСКАГА МАСТАКА АНДЖЭЯ СТРУМІЛЫ5 лютага 2015 года ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў адбылося адкрыццё выставы “Анджэй Струміла. Жывапіс”, якая арганізавана пры ўдзеле Польскага інстытута ў Мінску – даўняга партнёра нашага музея па навукова-культуралагічных праектах. На вернісажы з польскага боку прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны  Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешэк Шэрэпка, Маршалак Падляскага ваяводства Мячыслаў Башко, дыректар Падляскага музея ў Беластоку Анджей Ляхоўскі, дырэктар музея ў Сувалках Ежы Бжазоўскі, кіраўнік Цэнтра сучаснага мастацтва і Галерэі А. Струміла ў Сувалках Ізабэла Мушчынка, дырэктар і супрацоўнікі Польскага інстытута ў Мінску.

Анджэй Струміла – выбітная асоба ня толькі на польскім небасхіле, але і на сусветным. З’яўляючыся мастаком, ілюстратарам, фатографам, скульптарам, графікам, паэтам і вандроўнікам, ён таксама актыўны дзеяч у галіне развіцця культуры і аховы ландшафту паўночна-ўсходняй Польшчы. Вельмі важнае месца ў творчасці мастака займае выставачная дзейнасць, тэлевізійная і тэатральная сцэнаграфія, дызайнерская графіка, кніжная ілюстрацыя, эсэістыка і публіцыстыка.

Анджэй Струміла нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 года ў Вільні. Дзяцінства правёў у Свянцянах над Жэймянай, у Вільні і Лідзе, юнацкі перыяд – на наваградскай зямлі. У маі 1945 года прыязджае ў Лодзь і пачынае навучанне ў Дзяржаўнай вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў (пасля пераходзіць на факультэт жывапісу Кракаўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва і ў 1950-м атрымлівае дыплом. Працуе ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве, адначасова ў Дзяржаўнай вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў у Лодзі.

У 1953 годзе яго, разам з дзесяццю іншымі мастакамі, накіроўваюць у Маскву для знаёмства з прынцыпамі функцыянавання і праграмай навучання студэнтаў у мясцовых мастацкіх школах. Пасля вяртання адмаўляецца ад педагагічнай працы ў вучэльні і асядае ў Піскай пушчы ў вёсцы Крыжы. Праз год адбылася яго першая аўтарская выстава – у Інстытуце выяўленчага мастацтва ў Пекіне (у рамках культурнага абмену). Падчас двухмесячнага знаходжання ў Кітаі ён захапляецца шматвяковымі традыцыямі культуры, рэлігіяй і філасофіяй Азіі і Усходу.

У 1956 годзе пераязджае ў Варшаву, пачынае супрацоўніцтва з Польскім гандлёвым домам (для якога праектуе выставачныя павільёны) і, дзякуючы якому, у тыя цяжкія часы, можна было падарожнічаць па Еўропе і краінах Далёкага Усходу. У наступныя гады вандруе па Непале, Індыіі, Японіі, Тайландзе, ваенным В’етнаме, Манголіі, Кітаі, Сірыі, Турцыі, аб’язджае Сібір і Каўказ. Плёнам гэтых падарожжаў з’яўляюцца сотні рысункаў і тысячы фатаграфій, нататкі і трафеі ў выглядзе твораў мастацтва і прадметаў матэрыяльнай культуры. Шмат з прывезеных мастаком прадметаў папоўніла калекцыі польскіх музеяў – асабліва Музей Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёна ў Варшаве, а таксама Этнаграфічнага музея ў Кракаве.

У 1977–80 гадах Анджэй Струміла з’яўляецца прафесарам Кракаўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва; адзін з ініцыятараў фонду захавання ландшафтных паркаў “Зялёныя лёгкія Польшчы”. У 1982 годзе выйграе адкрыты конкурс на пасаду кіраўніка Graphic Presentation Unit Генеральнага сакратарыята ААН у Нью-Ёрку – дызайнерскай майстэрні, якая рэалізуе выданні для ААН, ЮНЕСКА, ФАО і ЮНІСЕФ. У Нью-Ёрку ён другі раз мае магчымасць супрацьпаставіць дзве рэчаіснасці – на гэты раз, досведу з падарожжаў па Азіі са светам Захаду, светам канцэнтрацыі капіталу, дасканалай арганізацыі і неабмежаванага спажывання. Пасля двух гадоў працы для ААН вяртаецца ў Варшаву і вырашае асесці ў вёсцы, на мяжы Польшчы і Літвы, блізка Вільні і месцаў, якія нагадваюць яму атмасферу дзяцінства. Ён набывае зямлю ў Мацьковай Рудзе над Чорнай Ханьчай, будуе дом, працуе на зямлі і гадуе коней. Працягвае інтэнсіўна працаваць – малюе, піша, праектуе выданні і сцэнаграфію; удзельнічае ў разнастайных дызайнерскіх і культурных ініцыятывах, з’яўляецца куратарам шматлікіх міжнародных пленэраў для скульптараў і мастакоў.

У творчай біяграфіі мастака звыш ста індывідуальных выстаў (жывапісу, рысункаў, фатаграфіі) у Польшчы і за мяжой: у Варшаве, Вроцлаве, Кракаве, Шчэціне, Лодзі, Катавіцах, Ольштыне, Эльблангу, Торуні, Плоцку, Радомі, Сувалках, Пекіне, Нью-Дэлі, Улан-Батар, Ханоі, Катманду, Токіа, Берліне, Брэмене, Антвэрпэне, Медыялане, Дысбургу, Празе, Братыславе, Маскве, Ленінградзе, Вільні, Коўне, Друскеніках, Шаўлях (Літва), Южна-Сахалінску, Нью-Ёрку, Мідвілі (ЗША), а таксама ўдзел ў велізарнай колькасці калектыўных выстаў.

Анджэй Струміла з’яўляецца аўтарам, сааўтарам і ілюстратарам звыш 150 кніг (у тым ліку папулярна-навуковых выданняў), томікаў паэзіі і альбомаў, аўтарам 4 тамоў ілюстраванай паэзіі.

Мастак з’яўляецца членам Рады культуры і мастацтва пры Міністры культуры і мастацтва Польшчы, Савету фонда польскай культуры, Ваяводскай камісіі аховы прыроды ў Сувалках, Навуковай рады Вігерскага нацыянальнага парка, Рады Падляшскага музея ў Беластоку і Музея Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёна ў Варшаве, Фонду Памежжа ў Сейнах, Капітулы Залатога Скіпетра польскай культуры, Мастацкай рады Саюза польскіх мастакоў-фатографаў.

Анджэй Струміла ўганароджаны многімі дзяржаўнымі адзнакамі і ўзнагародамі за творчыя дасягненні, распаўсюджванне польскай культуры за мяжой і грамадскую дзейнасць: Кавалерскім Крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы (1999), Афіцэрскім Крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы, Камандорскім Крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы (1999), Bundesverdienstkreuz (1999), Залатым Медалём Gloria Artis (2005), двухразова ўзнагародай Міністра культуры і мастацтва, узнагародай Міністра замежных спраў, узнагародай Горада Варшава, узнагародай Маршалка Падляшскага ваяводства і званнямі: Ганаровы Грамадзянін Горада Сувалкі (2002), Ганаровы Амбасадар Культуры Падляшша (2009).

У снежні 2008 пачаў сваю дзейнасць Цэнтр сучаснага мастацтва – Галерэя Анджэя Струмілы ў Сувалках (Аддзел Акруговага музея), які акрамя сталай экспазіцыі твораў мастака арганізоўвае таксама часовыя выставы.

На выставе Анджэя Струмілы ў палацы Румянцавых і Паскевічаў экспануюцца творы жывапісу, якія належаць аўтару і Лешчынскім, а таксама са збораў Акруговага музея ў Сувалках. Экспазіцыя будзе разгорнута да 22 сакавіка 2015 года.

Тэлефоны для даведак:

(232) 70 33 40, 74 19 11 – музей Гомельскага палацава-паркавага ансамбля;

(017) 200 63 78 – Польскі інстытут у Мінску

 

ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ПОЛЬСКАГА МАСТАКА АНДЖЭЯ СТРУМІЛЫ   ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ПОЛЬСКАГА МАСТАКА АНДЖЭЯ СТРУМІЛЫ   ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ПОЛЬСКАГА МАСТАКА АНДЖЭЯ СТРУМІЛЫ   ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ПОЛЬСКАГА МАСТАКА АНДЖЭЯ СТРУМІЛЫ   ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ПОЛЬСКАГА МАСТАКА АНДЖЭЯ СТРУМІЛЫ


 

Просмотров: 3903
Комментариев: 0
Другие новости по теме:

  • Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку ...
  • Выстаўка жывапісу мастака Глеба Отчыка "Каляровыя летуценні"


  • Раздел » Выставки
     

    Мы в сети

    Популярное

    Выставка «Фарфоровая пластика XVIII–XX вв.» из частно ...
    Выставка «Древо жизни»
    Выставка произведений гомельских художников к Году мира ...
    Выставка «Утраченные храмы Гомеля»
    Концертная программа «Музыка солнечных гор: Орган, Дуд ...

    Контакты Все права защищены. © 2018. Гомельский дворцово-парковый ансамбль