
У калінкавіцкім строі яго шылі з тонкага саматканага сукна або фабрычных тканін (шарсцянкі, аксаміту, атласу, саціну) чорнага, радзей - цёмна-фіялетавага, цёмна-вішнёвага або сіняга колеру, а потым багата аздаблялі нашыўкай тасьмы розных колераў, машыннай ці ручной строчкай. У неглюбскім строі ён вырабляўся з чонага саціну і ўпрыгожваўся дэкаратыўным хлясцікам і складачкамі ззаду. У давыд-гарадоцка-тураўскім строі гэта прыгожы выраб з чырвонага, фіялетава-сіняга гладкафарбаванага або ўзорыстага атласу, саціну ці парчы, які часта прышываўся да спадніцы ў выглядзе ліфу.